У АБ’ЕКТЫВЕ НАВАКОЛЛЕ ВЁСКІ ПЯРЭГРАДЗЬ. 21.by

У АБ’ЕКТЫВЕ НАВАКОЛЛЕ ВЁСКІ ПЯРЭГРАДЗЬ

13.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У экспазіцыю ўвайшло больш за 80 фотаздымкаў, зробленых аўтарам у невялікай беларускай вёсцы Пярэградзь, што на Мядзельшчыне.

Мястэчка знаходзіцца ў сямі каламетрах ад Мядзела на так званым старажытным Альгердавым шляху, які пралягае з Полацка праз Паставы, Вілейку, Маладзечна і далей на поўдзень.

Існуе меркаванне, што сама вёсачка ўзнікла і набыла незвычайную назву па той прычыне, што Альгердаў шлях у гэтым месцы “перагароджваўся” памежнай вартай на полацкай зямлі. Тут была самая кароткая дарога да берага возера Мядзел і паселішча Х-XV стагоддзя, якое ўзнікла на востраве Замак.


- Пярэградзь – гэта яшчэ і вельмі маляўнічы куточак беларускай зямлі, - лічыць фотамайстар Уладзімір Сіз. Сам ён сталы жыхар Мінска вырашыў у 1992 годзе набыць дзесьці вясковую хатку, каб было куды з дзецьмі ды ўнукамі выехаць ўлетку адпачыць.

- Разам з намі тады ў падарожжа выбраліся нашыя знаёмыя. Яны прапанавалі паехаць у бок Мядзела, бо там нагледзілі нешта цікавае ў плане вясковай сядзібы. Тое падарожжа мне запомнілася на ўсё жыццё. Памятаю, мы доўга ехалі на дарозе і не напаткалі ніводнага паселішча. Ужо пачало цямнець, а ў нашага аўтамабіля спусціла кола. Давялося шукаць сляды бліжэйшага чалавечага жытла. Паблукаў я добра па наваколлю, пакуль раптам не ўбачыў удалечыні агеньчык. Пайшоў на яго святло. У звычайнай вясковай хаце мяне сустрэў гаспадар, які расказаў, што акрамя яго ў вёсцы цяпер нікога няма. Ды і ён прыехаў толькі на адзін день , а потым збіраўся ехаць у Мядзель, але затрымаўся. Карацей кажучы, нам тады давялося мяняць яшчэ ўсе тры кола ў машыне, бо як толькі мы спрабавалі завесці рухавік, как ад’ехаць, адно з чатырох кол пачынала спускаць паветра. Магчыма, гэта быў нейкі знак, і мы вырвашылі пашукаць для сябе хату ў гэтай вёсцы. Такім чынам, і пасяліліся ў Пярэградзі.


Вось ужо больш за чвэрць стагоддзя Уладзімір разам з сям’ёю пражывае на Мядельшчыне. І лічыць, што вёска за 25 гадоў стала для яго другой малой радзімай. Дарэчы, ён заўсёды неразлучны са сваім фотаапаратам, які называе “добрым сябрам і памочнікам”. За гэты час фотамайстар зрабіў мноства здымкаў наваколля Пярэградзі, якія здымаў  зімой і летам, увёсну і восенню. Героямі ягоных сюжэтаў сталі суседзі, жыхары-аднавяскоўцы, а таксама іх дзеці і ўнукі.


- Фотаздымкі даюць магчымасць убачыць Беларусь з розных ракурсаў. Родная краіна паўстае ў шчырых дзіцячых эмоцыях і раскрывае таямніцу чалавечых адносін, вабіць вока прыгожымі краявідамі, - шчыруе аўтар выставы.


Прыгажосць, эмоцыі, дынамізм, гісторыя лёсаў – усё гэта можна ўбачыць на здымках Уладзіміра Сіза, з якімі можна азнаёміцца да 30 снежня ўключна ў мастацкай галерэі “З’ява” ЦРБ імя І.Х. Кладзеева.


Напрыканцы, хачу сказаць некалькі слоў пра аўтара фотавыставы.  Уладзімір Сіз скончыў факультэт журналістыкі Белдяржуніверсітэта ў Мінску. Хаця сам нарадзіўся ва Украіне, але дзякуючы лёсу, прыжыўся на Беларусі, дзе, як сам прызнаецца, спаткаў і закахаўся ў дзяўчыну- прыгажуню, якая потым стала яго жонкай. Дарэчы, гісторыя яе сям’і звязана з Барысаўшчынай.

Больш за 45 год Уладзімір працаваў фотажурналістам у розных СМІ на Беларусі: “Рэспубліцы”, «СБ», «Беларускай ніве», а таксама супрацоўнічаў з «Известиями».

Вольга ПЛЯТЭР

 

 

 

36

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева адкрылася фотавыстава Уладзіміра Сіза, прысвечаная Году малой радзімы і 80-годдзю Мінскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика