Жыхар Полацка некалькі гадоў здымаў сэкс з жанчынамі і шантажаваў іх. 21.by

Жыхар Полацка некалькі гадоў здымаў сэкс з жанчынамі і шантажаваў іх

19.12.2018 19:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: pixabay.com

44-гадовы жыхар Полацка больш за два гады ў сваёй кватэры здымаў сэкс з жанчынамі. Ён знаёміўся з імі ў інтэрнэце, запрашаў у госці, "дзе знаёмства пераходзіла ўжо ў іншую плоскасць", піша прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці. Жанчыны і не падазравалі, што іх каханак рабіў пікантныя фота і відэа. Пасля пачынаўся шантаж. Пад пагрозай распаўсюджвання фота і відэа мужчына патрабаваў грошы — ад 400 да 500 рублёў. Таксама зламыснік браў у пацярпелых (гэта ў асноўным жанчыны ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў) і каштоўныя рэчы.

Затрыманне шантажыста ў яго кватэры правялі супрацоўнікі крымінальнага вышуку пры сілавой падтрымцы АМАПу. Вядома, што ён нідзе не працаваў. Падазраваны арыштаваны. У яго дачыненні распачатыя 10 крымінальных спраў за вымагальніцтва і 3 — за махлярства. Праваахоўнікам вядома больш пра 20 фактаў злачыннай дзейнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: pixabay.com 44-гадовы жыхар Полацка больш за два гады ў сваёй кватэры здымаў сэкс з жанчынамі. Ён знаёміўся з імі ў інтэрнэце, запрашаў у госці, "дзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика