У Смаргоні правёў прыём грамадзян дырэктар Дэпартамента дзяржінспекцыі працы. 21.by

У Смаргоні правёў прыём грамадзян дырэктар Дэпартамента дзяржінспекцыі працы

20.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыём грамадзян  па пытаннях выканання працоўнага заканадаўства правёў у Смаргоні дырэктар Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Віктар Сідаровіч. Да чыноўніка такога высокага рангу звярнуліся некалькі мясцовых жыхароў. Адзін з іх раней звяртаўся ў раённы і абласны суды, але іх рашэнне не задаволіла гэтага чалавека. Як таго патрабуе заканадаўства, Віктар Іванавіч параіў наведвальніку абскардзіць рашэнне двух названых вышэй судоў у Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь.

Виктор Сидорович.jpg

Яшчэ адзін мужчына паскардзіўся на тое, што пры звальненні яму не выплацілі зарплату. Па гэтым звароце будзе праведзена разбіральніцтва, правераны неабходныя дакументы. У выпадку віны наймальніка, яго прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці, а былому работніку выплацяцяць неабходную суму грошай.

Па словах дырэктара Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Віктара Сідаровіча,  зваротаў у вышэйстаячыя арганізацыі было б менш, калі б пэўная растлумачальная работа па пытаннях працоўнага заканадаўства праводзілася ў калектывах.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыём грамадзян  па пытаннях выканання працоўнага заканадаўства правёў у Смаргоні дырэктар Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Віктар Сідаровіч. Да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика