П'яныя ўкраінцы на аўтамабілі Nissan прарваліся праз мяжу ў Беларусь. 21.by

П'яныя ўкраінцы на аўтамабілі Nissan прарваліся праз мяжу ў Беларусь

20.12.2018 17:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: http://gpk.gov.by

П'яныя ўкраінцы на аўтамабілі Nissan прарваліся праз мяжу ў Беларусь. Украінскія памежнікі не змаглі спыніць легкавік, а вось беларусы яго затрымалі. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, здарэнне адбылося а 6-й гадзіне раніцы 20 снежня. Украінскія памежнікі паведамілі беларускім калегам, што ў пункце пропуску "Гарадзішча" невядомыя на аўтамабілі на вялікай хуткасці прарваліся ў бок Беларусі.

У пункце пропуску "Верхні Церабежаў" беларускія памежнікі паспелі разгарнуць сродкі прымусовага спынення машын. Nissan удалося спыніць у 50 метрах ад пункта пропуску, у ім былі пашкоджаныя тры колы. У легкавіку знаходзіліся двое грамадзян Украіны, жыхары Дубровіцкага раёна Ровенскай вобласці. Па знешніх прыкметах яны былі ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Украінцаў затрымалі для далейшага разбіральніцтва.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: http://gpk.gov.by П'яныя ўкраінцы на аўтамабілі Nissan прарваліся праз мяжу ў Беларусь. Украінскія памежнікі не змаглі спыніць легкавік, а вось беларусы яго затрымалі....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика