Выхаванцы д/с №3 самастойна стварылі цуд. 21.by

Выхаванцы д/с №3 самастойна стварылі цуд

21.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Набліжаецца адно з самых чароўных святаў — Новы год. Вакол усё ззяе рознакаляровымі агеньчыкамі, навагодні настрой адчуваецца ва ўсім. Асабліва чакаюць цудаў самыя маленькія хацімчане, якія не толькі прыдумалі, што заказаць на падарунак добраму Дзядулю Марозу, але і самі ператварыліся ў сапраўдных казачнікаў, і вырашылі сваімі маленькімі ручкамі стварыць цуд.

Варта толькі пераступіць парог дзіцячага садка № 3, адразу трапляеш у навагоднюю казку. Яе стварылі тут не толькі выхавацелі і працаўнікі ўстановы, але і самі малышы разам са сваімі бацькамі. Снегавікі, мішура, агеньчыкі, а яшчэ дзеці пастараліся і зрабілі навагоднія вырабы. Усе яны вельмі цікавыя і зроблены з самых разнастайных матэрыялаў: каляровая бумага, пластылін, шышкі, жалуды, пацеркі, мішура.
— Прапанавалі дзеткам прыдумаць нешта навагодняе сумесна з бацькамі. Атрымалася сапраўдная казка. Вельмі ўдзячны бацькам за такі актыўны ўдзел, і дзеткам вельмі спадабалася сумесная творчасць, — дзеліцца выхавацель Наталля Андрэева.
Яшчэ доўга рабяты расказвалі аб сваіх навагодніх шэдэўрах і аб тым, што вельмі чакаюць Новага года. Немагчыма было адвесці погляду ні ад вырабаў, якія яны стварылі, ні ад дзіцячых вачэй, поўных шчасця і радасці. Ну, сапраўдныя маленькія казачнікі — што тут яшчэ скажаш!

Вольга Зайцава

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Набліжаецца адно з самых чароўных святаў — Новы год. Вакол усё ззяе рознакаляровымі агеньчыкамі, навагодні настрой адчуваецца ва ўсім. Асабліва чакаюць цудаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика