Пад Мінскам падчас катання на цюбінгу загінуў 10-гадовы хлопчык. 21.by

Пад Мінскам падчас катання на цюбінгу загінуў 10-гадовы хлопчык

22.12.2018 18:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

У пасёлку Прылукі пад Мінскам падчас катання на цюбінгу загінуў 10-гадовы школьнік. Як паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на відавочцаў здарэння, хлопчык быў на горцы з маці. У адзін са спускаў на цюбінгу (гэта надзьмутыя круглыя санкі) школьнік не разлічыў траекторыю і з разгону ўрэзаўся ў ліхтар.

Удар быў моцным, хлопца не ўратавалі, ён памёр. 

Большасць прылуцкіх бацькоў пасля гэтага выпадку забараняюць сваім дзецям катацца з той горкі, яна цяпер пустая, хоць і не агароджаная. Бацькі таксама звяртаюць увагу, што горкі часта знаходзяцца ў небяспечных месцах: побач з дарогамі, сметніцамі, слупамі ці дрэвамі і ніяк не агароджваюцца, каб на іх можна было катацца бяспечна. 

У прылуцкай школе сітуацыю не каментуюць — яна адбылася пасля ўрокаў і не на іх тэрыторыі. 
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў У пасёлку Прылукі пад Мінскам падчас катання на цюбінгу загінуў 10-гадовы школьнік. Як паведамляе “Наша Ніва” са...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика