Легкавік на Гомельшчыне ўлабавую ўрэзаўся ў фуру, загінулі два чалавекі
25.12.2018 16:55
—
Разное
|
![]() Фота: Следчы камітэт ДТЗ са смяротным вынікам адбылося ўдзень 24 снежня ў Гомельскай вобласці на трасе М10. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. Паводле папярэдняй інфармацыі, па трасе мяжа Расіі — Гомель — Кобрын ехала Kia Sportage, за рулём якой быў 50-гадовы. На 79-м кіламетры дарогі ён не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Там легкавік улабавую ўрэзаўся ў фуру Scania. Пры аварыі ад траўмаў на месцы памерлі кіроўца і ягоная 48-гадовая жонка. Іх 24-гадовую дачку медыкі шпіталізавалі. Усе яны — жыхары Рэчыцы. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце аварыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Следчы камітэт ДТЗ са смяротным вынікам адбылося ўдзень 24 снежня ў Гомельскай вобласці на трасе М10. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення... |
|