Беларус у касцюме Чалавека-павука зарабіў 4 пераломы пры скачку ў ГУМе ў Маскве. 21.by

Беларус у касцюме Чалавека-павука зарабіў 4 пераломы пры скачку ў ГУМе ў Маскве

27.12.2018 21:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

Чатыры пераломы атрымаў грамадзянін Беларусі, які вырашыў скочыць з вышыні ў маскоўскім ГУМе, піша mk.ru.

На вачах шматлікіх пакупнікоў мужчына ў касцюме Чалавека-павука скочыў з другога паверха. Здарэнне адбылося ўвечары 26 снежня. 

Паведамляецца, што 29-гадовы Дзмітрый, які займаецца бізнесам у сферы IT-тэхналогій, прыехаў у Маскву, каб сустрэць Новы год і зняць экстравагантнае відэа. У касцюме Чалавека-павука ён разам з сябрам пайшоў у галоўную краму расійскай сталіцы. Сябар мусіў здымаць на відэа ўчынак Дзмітрыя. 

Начальнік службы бяспекі ГУМа стаў відавочцам здарэння: "Такіх прыдуркаў я ў сваім жыцці яшчэ не бачыў! Скачок быў здзейснены на маіх вачах. Больш за тое, пасля падзення малады чалавек расшпіліў шырынку і спрабаваў памачыцца ў куце. Думаю, што ён быў пад уздзеяннем прэпаратаў, таму што ад яго не пахла алкаголем. Бо лекары ў яго дыягнаставалі чатыры пераломы на дзвюх нагах, а ён стаяў, як ні ў чым не было!"

Медыкі шпіталізавалі "чалавека-павука". У яго дыягнаставалі пераломы галёнкаступнёвага сустава і пятачнай косткі на абедзвюх нагах. Новы год яму давядзецца адзначаць у лякарні.

Сам "акрабат" расказвае пра свой учынак так: "У той дзень мы хадзілі па цэнтры Масквы, я быў у касцюме. Дзеці са мной фатаграфаваліся, сябра здымаў ролік з маім удзелам. Потым нешта на мяне накаціла, і мы пайшлі ў ГУМ. Там я не разлічыў вышыню і няправільна згрупаваўся".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Чатыры пераломы атрымаў грамадзянін Беларусі, які вырашыў скочыць з вышыні ў маскоўскім ГУМе, піша mk.ru. На вачах шматлікіх пакупнікоў мужчына ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика