Падчас адзінага дня інфармавання група №1 на чале са старшынёй Смаргонскага райвыканкама Генадзем Харужыкам наведала сельскагаспадарчае прадпрыемства “Дэйрыфарм”. 21.by

Падчас адзінага дня інфармавання група №1 на чале са старшынёй Смаргонскага райвыканкама Генадзем Харужыкам наведала сельскагаспадарчае прадпрыемства “Дэйрыфарм”

28.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас адзінага дня інфармавання ў чацвер, 20 снежня, група №1 на чале са старшынёй райвыканкама Генадзем Харужыкам наведала сельскагаспадарчае прадпрыемства “Дэйрыфарм”.

ЕДИ_Крево_3257.JPG

Сярод тэм, прапанаваных на абмеркаванне, - “Даступнае жыллё – прыярытэтная задача сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь”. Пра парадак карыстання жыллёвымі крэдытамі і субсідыямі расказала начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Алена Атцэцкая. Яшчэ раз пра бяспеку пры выкарыстанні пячнога ацяплення нагадаў начальнік раённага аддзела МНС Дзяніс Мінко. Разам з Дзмітрыем Саўко, начальнікам упраўлення аховы дзяржаўнай мяжы Смаргонскай  пагранічнай групы, абмеркавалі парадак перасячэння дзяржаўнай мяжы і знаходжання на прыгранічнай тэрыторыі. Напярэдадні 100-годдзя з дня ўтварэння БССР начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ганна Джумкова расказала аб гісторыі стварэння БССР і яе ролі ў фарміраванні беларускай дзяржаўнасці і развіцці суверэннай Беларусі.

Яшчэ адна з тэм - рэалізацыя правоў дзяцей-інвалідаў у Гродзенскай вобласці. Таццяна Літвінка, галоўны спецыяліст прадстаўніцтва абласнога ўпраўлення рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні, расказала аб тым, хто і якім чынам можа трапіць на аздараўленне ў санаторыі. Адзін раз на год гэта могуць зрабіць абсалютна ўсе дзеці, аднак дзеці з абмежаванымі магчымасцямі забяспечваюцца пуцёўкамі ў першую чаргу (пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў). У выпадку з дзецьмі-інвалідамі бясплатныя пуцёўкі (без лячэння) па рашэнні ўрачэбна-кан­сультацыйнай камісіі выдаюцца таксама асобам, якія іх суправаджаюць. Для выдзялення пуцёўкі трэба звярнуцца да спецыяліста абласнога ўпраўлення рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.

IMG_3263.JPG

Яшчэ адна важная і актуальная тэма – супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў і адказнасць за парушэнне заканадаўства ў сферы наркакантролю. Аб гэтым прысутным расказаў начальнік РАУС Аляксандр Клемянкоў. Пік нарказлачынстваў у нашай краіне прыйшоўся на 2014 год. Тады пачалі шырока распаўсюджвацца сумесі для курэння з рознымі псіхатропнымі рэчывамі. Толькі ў Гродзенскай вобласці было выяўлена каля 850 злачынстваў, звязаных з незаконным распаўсюджваннем наркотыкаў. За 11 месяцаў гэтага года – 350. Колькасць зменшылася, але і 350 – немалая лічба. Наркадылеры актыўна карыстаюцца інтэрнэтам для збыту псіхатропаў. Перадача наркотыкаў пакупніку звычайна ажыццяўляецца з дапамогай “закладак” (пакідаюць у дамоўленых месцах). Злачынцы намагаюцца актыўна задзейнічаць у сваёй дзейнасці непаўналетніх. У тым жа 2014 праваахоўнікі затрымалі 62-х падлеткаў, якія распаўсюджвалі наркотыкі. У гэтым годзе, на шчасце, такіх выпадкаў выяўлена не было. Дарэчы, адміністрацыйная адказнасць прадугледжана і за вырошчванне маку. А калі будзе даказана, што мак вырошчваўся з мэтай атрымання наркотыка, – то і крымінальная.

Распаўсюджваецца апошнім часам насвай. Яго нярэдка называюць менш шкоднай альтэрнатывай курэнню, але шкода здароўю ёсць, і немалая. У першую чаргу пашкоджваюцца ротавая поласць і зубы. Але самае небяспечнае тое, што насвай моцна павышае рызыку ракавых захворванняў. У нашай краіне гэтае рэчыва таксама забаронена.

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас адзінага дня інфармавання ў чацвер, 20 снежня, група №1 на чале са старшынёй райвыканкама Генадзем Харужыкам наведала сельскагаспадарчае прадпрыемства...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика