"Такое бывае раз на 20-40 гадоў": чаму забілі пенсіянерак пад Віцебскам
04.01.2019 14:30
—
Разное
|
Дом, дзе жылі Валянціна В. і Марыя К. Скрыншот з відэа Следчага камітэта 3 студзеня ў вёсцы Прысушына пад Віцебскам знайшлі забітымі дзвюх жанчын. Яны былі сваячкамі. Старэйшай Валянціне В. было 78 гадоў, малодшай Марыі К. — 76. — Забітыя дзве пенсіянеркі, які жылі ў вёсцы ў адным доме, — распавядае Еўрарадыё кіраўніца справамі Задуброўскага сельсавета Ія Мяцелева. — Дачка адной бабулі жыве ў Германіі, сын другой у Віцебску. Два тыдні таму ён інсульт перанёс... Дзве пенсіянеркі, мірныя бабулі, як і ўсе астатнія. — Што людзі пра гэта думаюць? Вёска ў шоку? — Натуральна. І не толькі вёска. Такое бывае раз на 20-40 гадоў, напэўна. Такога ў нас яшчэ не было. — Чаму гэта адбылося? — Ну, што паслужыла прычынай... Няма працы. Людзі многія сядзяць без працы, таму… Тэлефануйце ў міліцыю, не буду казаць лішняга. Жыхары вёскі Прысушына, з якімі звязалася Еўрарадыё, кажуць, што забітыя пенсіянеркі былі роднымі сёстрамі і жылі разам. — Ён [падазраваны ў забойстве. — Еўрарадыё] кажуць сядзеў, — распавядае мясцовая жыхарка. — З суседняй вёсцы сам. Добра, што адразу ўсё выявілася і знайшлі. Кажуць, што прызнаўся… Раней людзі маглі дзверы на ноч не зачыняць...Карацей, вёска ў шоку. Целы двух жанчын Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле "забойства". На месца выязджаў начальнік УСК па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дом, дзе жылі Валянціна В. і Марыя К. Скрыншот з відэа Следчага камітэта 3 студзеня ў вёсцы Прысушына пад Віцебскам знайшлі забітымі дзвюх жанчын. Яны былі...
|
|