«Мой (не)бюджетны надзел»: «Вырасцілі» на зямлі 1315 рублеў, у банку зарабілі б удвая менш"
06.01.2019 14:21
—
Разное
|
«Мне 30 год, я нарадзілася і вырасла ў вёсцы Літва Маладзечанскага раёну, прыблізна 90 км ад Мінска, у сям'і сялянскай інтэлігенцыі: мама — доктар, тата — настаўнік. Плошча нашага „маёнтка“ — 25 сотак, дзе, апроч хаты, пабудаваны тры хлявы, гараж і склеп. Адпаведна, з дзяцінства мы з сястрой ведалі, як садзіць бульбу, палоць грады, даглядаць жывёлу, пасвіць кароў. Адпаска давала добрыя магчымасці для чытання і самаадукацыі - мы абедзве скончылі ВНУ, сястра — хімік, я — эканаміст, працую ў банкаўскай сферы, жывем у Мінску», — расказывае чарговая ўдзельніца нашага Пры падрыхтоўцы разлікаў старалася выконваць адзін з асноўных прынцыпаў бухгалтарскага ўліку: ацэнка актываў і даходаў не павінна быць завышаная, а абавязкаў і расходаў - заніжаная, таму разлікі атрымаліся, можа, занадта падрабязныя. Тры гады назад не стала нашага таты і ў трох жанчын, якія засталіся сам на сам з 25 соткамі зямлі, узнікла пытанне, што рабіць далей. Вырашылі не прадаваць. Такім чынам, з 2015 года вядзём гаспадарку наступнымі сіламі: мама, наш дзядзька, сястра з мужам ды я. Як эканаміст разумею, што для дакладнасці карціны трэба было б ацаніць у грашовым эквіваленце і нашу працу, але, дзякуючы зямлі ў вёсцы, мы ашчаджаем на фітнэсе ў Мінску, таму выдаткі па гэтым пункце лічым нулявымі. Штогод на палове надзела сеем ячмень, які забяспечвае севазварот і харчы дзядзькавым курам, астатняе — бульба, гарод і невялікі садок. Апрацоўка глебы: вясной пераворваем канём, увосень — трактарам, дапамагаюць суседскія хлопцы — сапраўдныя віртуозы гэтай справы. Стараемся прытрымлівацца арганічнага земляробства, таму не карыстаемся мінеральнымі ўгнаеннямі і хімічнымі сродкамі абароны раслін, з біялагічных — ужываем фітаспарын. Гной таксама апошнім часам не выкарыстоўваем, бо сваёй скаціны больш не трымаем, адносна экалагічнасці гною ад жывёл, што вырошчаюцца ў прамысловывх маштабах, ёсць сумневы. Усю зіму збіраем лупіны яек, цыбулі, бананаў, для ўзбагачэння глебы сеем сідэраты, мульчыруем грады, рыхтуем кампост, а таксама травяны настой. Для паліву выкарыстоўваем калодзежную і сабраную дажджавую ваду, таму грашовых выдаткаў тут не маем. Люблю працаваць прафесійным інструментам, які, на жаль, б’е па кішэні. Спачатку некаторыя рэчы набывала сама, потым перайшла на метад падарункаў: калег і сяброў ужо даўно не здзіўляюць замовы на Дзень нараджэння — веерныя граблі, на Восьмага сакавіка — сякатар. У табліцы ніжэй пазначана купленае за ўласныя сродкі, большая ж частка інструментаў атрымана па спадчыне ад дзядулі і таты ці ў якасці падарункаў. Таксама тут жа адлюстравала штогадовую «амартызацыю» палікарбанатнай цяпліцы і невялічкага парніка, зыходзячы з тэрмінаў службы, якія абяцаюць вытворцы.
Насенне шматлікіх культур збіраю сама, аднак сёлета, патрапіўшы на вуду маркетолагаў, накупіла дарагіх гібрыдаў перцаў, памідораў і агуркоў. Цяпер, сабраўшы ўраджай, не магу сказаць, што гэтыя выдаткі апраўдаліся, але насення засталося шмат, тэрміны прыдатнасці дазваляюць, таму скарыстаюся ім яшчэ і ў наступным годзе. Да Літвы з Мінска езджу на маршрутцы, 10 рублёў туды і назад, за паўгады агароднага сезону і штотыднёвыя паездкі набегла 240 рублёў.
Даходы ад нашай гаспадаркі можна падзяліць на дзве асноўныя часткі:
Па другой частцы адразу адзначу, што Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь вызваляе ад падаходнага падатку даходы ад рэалізацыі прадукцыі раслінаводства, вырашчанай на надзелах, прызначаных для вядзення асабістай гаспадаркі. Падаткі на зямлю і нерухомасць мы рэгулярна сплочваем. Асноўные пакупнікі - бацькі, у якіх ёсць маленькія дзеткі і якія хвалююцца пра бяспеку іх харчавання. Найбольшая мая радасць у гэтай справе, безумоўна, не грошы, а неверагодныя эмоцыі, што прыходзяць са словамі: «ніколі не елі такіх баклажанаў», «мёд — а не грушы». Такім чынам, выдаткі склалі 577,80 BYN. Калі б гэтую суму, замест таго, каб закопваць у зямлю, мы занеслі ў банк у студзені 2018 года на адзін год пад 10% (сярэдняя стаўка згодна з дадзенымі НБ РБ для новых дэпазітаў у гэты час), то праз год мелі б 637,41 BYN без дадатковых намаганняў. На зямлі «вырасцілі» 1 315,3 BYN. Ці выгадна займацца агародніцтвам? Баюся мой адказ не будзе надта аб’ектыўным праз маю апантанасць гэтай справай. Але я адказваю: «Так». Гэта спосаб не толькі забяспечыць сябе і сваю сям’ю экалагічна чыстай садавіной і гароднінай, але і зменшыць негатыўнае ўздзеянне гарадскога стрэсу, падтрымліваць добрую фізічную форму і цудоўны настрой. Читайте такжеЧтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
FINANCE.TUT.BY продолжает публиковать истории участников конкурса «Мой (не)бюджетный участок».
|
|