Аператыўны канал. Самыя гучныя крымінальныя справы апошніх дзён
11.01.2019
—
Разное
|
Знаёмім вас с самымі гучнымі крымінальнымі справамі апошніх дзён.
Раней судзімыя двое жыхароў Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў укралі з падворка дачнага дома, які застаўся ў спадчыну на хутары Асманаўка, тры самаробныя апорныя слупы, 80 метраў металічнага троса. Пацярпеламу быў прычынены матэрыяльны ўрон на 180 рублёў. *** Жыхар Маладзечна, майстар па рамонце швейнага абсталявання, атрымаў для выканання рамонтных работ прамысловы авярлок, які належаў мясцовай прыватнай фірме. Потым мужчына прадаў яго і выручаныя грошы патраціў на свае патрэбы. Узбуджана крымінальная справа. *** П’яны жыхар Крэва каля апоўначы, з хуліганскіх намераў, лапатай для чысткі снегу пабіў шыбу, збіў са сцяны дзве камеры відэаназірання, размеркавальную скрынку, святлогукавы апавяшчальнік прыстасавання доступу ў магазін, які знаходзіцца ў гэтым жа аграгарадку. *** Раней судзімы смаргонец у шматпавярховым доме па вуліцы Заводскай *** У Солах неўстаноўлены пакуль злачынца невядома якім чынам залез у хату пенсіянера, ад куль украў плед, набор пасцельнай бялізны і кухонны набор. Пацярпеламу быў прычынены матэрыяльны ўрон на агульную суму 170 рублёў. *** Узбуджана крымінальная справа супраць жыхара Смаргоні, раней не судзімага, які ў двары дома па вуліцы Савецкай у гэтым жа горадзе падчас сваркі наўмысна пабіў жанчыну, прычыніў ёй цялесныя траўмы. *** Зарэгістраваны чарговыя ашуканствы пры дапамозе сацыяльнай сеткі інтэрнэт. Неўстаноўлены мужчына падчас перапіскі са смаргонцам прапанаваў апошняму купіць мабільны тэлефон “Айфон-7”. Але спачатку на картку прадаўца неабходна было пералічыць 150 рублёў перадаплаты. Потым нашага земляка ўцягнулі ў чарговую авантуру. Схема простая: на яго банкаўскую пластыкавую картку перыядычна паступаюць грошы, якія неабходна пералічваць невядомаму чалавеку. За гэта ад кожнай здзелкі жыхару Смаргоні паабяцалі 4 рублі. Ён згадзіўся і быў абдураны. Як высветлілася пазней, атрымальнікам грошай з’яўляўся грамадзянін Украіны. Іншыя звёны гэтага злачыннага ланцужка ўстанавіць не ўдалося. *** Раней судзімаму смаргонцу прыйдзецца адказваць за прычыненне цяжкіх цялесных траўм па неасцярожнасці. А адбылося вось што: знаходзячыся ў кафэ, гэты мужчына на глебе асабістых непрыязных адносін ударыў у твар чалавека, які ўпаў і атрымаў пашкоджанне вісочнай косці. *** Пракуратура раёна ўзбудзіла крымінальную справу супраць раней судзімай грамадзянкі, якая на глебе асабістых непрыязных адносін прычыніла свайму сужыцелю нажавое раненне ў плячо. Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знаёмім вас с самымі гучнымі крымінальнымі справамі апошніх дзён.
|
|