Правільны прафесійны выбар. 21.by

Правільны прафесійны выбар

11.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выбар прафесіі – гэта і выбар таго, якое месца зойме прафесія ў жыцці чалавека, што ён зможа атрымаць ад сваёй будучай працы, якія асаблівасці спецыяльнасці будуць суадносіцца з іншымі жыццёвымі каштоўнасцямі і планамі, ці не стане прафесія ім перашкаджаць. 20 снежня для хлопчыкаў 10-11 класаў прайшла цікавая прафарыентацыйная сустрэча з начальнікам Барысаўскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь падпалкоўнікам юстыцый Залуцкім Віталіем Ігаравічам. Вучні пазнаёміліся з відамі экспертыз і даследаванняў, якія праводзяцца ў лабараторыях упраўлення, даведаліся пра некаторыя асаблівасці работы экспертаў. Спецыялісты Барысаўскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь сёння праводзяць шырокі спектр экспертыз і даследаванняў крыміналістычнай накіраванасці для дзяржаўных органаў, грамадзян, юрыдычных асоб і іх прадстаўнікоў, у ліку якіх трасалагічныя экспертызы, дактыласкапічныя экспертызы, тэхнічныя экспертызы дакументаў, почырказнаўскія экспертызы, экспертызы халоднай і кідальнай зброі, балістычныя экспертызы. Віталій Ігаравіч расказаў вучням пра сучаснае абсталяванне, якім абсталяваны лабараторыі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, пра час, які выдаткоўваецца экспертам для выканання таго ці іншага віда экспертыз, навыках і якасцях, патрэбных для таго, каб стаць прадстаўніком гэтай прафесіі. А яшчэ ён паведаміў пра патрабаванні якія прадстаўляюцца да будучых спецыялістаў пры іх прыёме на працу, а таксама якія ВНУ краіны рыхтуюць спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. На працы мы праводзім значную, а магчыма і большую частку жыцця. Знайсці сябе ў гэтым свеце – магчымасць годна жыць, адчуваць сябе патрэбным людзям, атрымліваць радасць ад працы, максімальна праяўляць свае здольнасці, а значыць, на доўгія гады заставацца ў «форме», захоўваючы фізічнае і псіхічнае здароўе. Стаць экспертам-крыміналістам – гэта магчымасць авалодаць прафесіяй для душы і на блага Радзімы.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце К.І.Ракіцкая

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыццё чалавека - чарга шматлікіх выбараў. Выбар прафесіі можна аднесці да аднаго з самых важных і складаных крокаў у жыцці кожнага чалавека.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика