Лепшыя мастакі жывуць у Сянне. 21.by

Лепшыя мастакі жывуць у Сянне

15.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У рэспубліканскім конкурсе малюнкаў і вершаў “Мой першы падручнік – “Буквар”, які праводзіўся ў рамках святкавання 400-годдзя выдання, адразу дзве работы юных сенненак заваявалі прызавыя месцы.

 Задачамі конкурсу з’яўляліся выхаванне пазітыўнага стаўлення да чытання, развіццё творчых здольнасцяў хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама папулярызацыя дзейнасці дзіцячых бібліятэк.

 Назарыя Сірэнка, вучаніца другой гарадской школы, атрымала гран-пры ў намінацыі “Лепшы малюнак, прысвечаны “Буквару” ва ўзроставай катэгорыі ад 10 і старэй. А работа Дар’і Буйдо, навучэнкі СШ №1, «И стали люди грамотными», заняла першае месца ў гэтай жа намінацыі. Дзяўчаты атрымалі дыпломы і памятныя падарункі. Для абедзвюх гэта не першы поспех. Яны неаднаразова станавіліся прызёрамі разнастайных рэспубліканскіх творчых конкурсаў. У іх шмат захапленняў, але маляванне, бадай, самае любімае. Назарыя займаецца выяўленчым мастацтвам з дзяцінства, Дар’я – апошнія тры гады.

 Прыемна адзначыць, што ў спісе пераможцаў конкурсу “Мой першы падручнік” нашы дзяўчаты былі адзінымі прадстаўнікамі з Віцебскай вобласці. Абсалютная большасць прызёраў — навучэнцы Мінскіх школ.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

На здымку: (злева на права) Н.Сірэнка і Д.Буйдо.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэспубліканскім конкурсе малюнкаў і вершаў “Мой першы падручнік – “Буквар”, які праводзіўся ў рамках святкавання 400-годдзя выдання, адразу дзве работы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика