Татьяна Рамашевская всегда встречает покупателей искренней улыбкой
18.01.2019
—
Разное
|
Кожнаму з нас прыемна зайсці ў магазін, дзе прадавец сустрэне шчырай усмешкай, параіць тавар, праводзіць з набытай пакупкай словамі “Калі ласка, прыходзьце яшчэ”. Да ліку такіх можна аднесці “Мясную лаўку” райспажыўтаварыства – ушачане і госці райцэнтра з удзячнасцю адгукаюцца аб прадаўцах гандлёвай кропкі, асабліва адзначаюць ветлівасць яе загадчыцы Таццяны Рыгораўны Рамашэўскай. У сферы гандлю ўраджэнка вёскі Ваўчо адносна нядаўна, хаця і марыла аб прафесіі прадаўца з дзяцінства, а ў юнацтве атрымала адпаведную адукацыю ў Полацкім гандлёвым каледжы. Дагэтуль жа давялося нямала папрацаваць у іншых сферах, прайсці, як кажуць, сапраўдную школу жыцця. – Гатаваць заўсёды любіла, таму на пасаду памочніка повара ў Арэхаўскай школе пайшла з задавальненнем, – расказвае пра пачатак сваёй прафесійнай дзейнасці Т.Р.Рамашэўская. – Бывала, пойдзе повар на бальнічны – тады самастойна “кашаварыла” на ўсіх 150 чалавек. За восем гадоў займела неблагі кулінарны вопыт. Яго ацэньваюць мае блізкія – любімыя катлеты для мужа і дзяцей гатую кожны дзень, толькі мяняю начынку ці эксперыментую з прыправамі. А рэалізуючы прадукты ў “Мясной лаўцы”, магу штосьці параіць пакупнікам па прыгатаванні. Карысным стаў для Таццяны і вопыт работы ў КУСГП “Арэхаўна”. На працягу шасці гадоў была запраўшчыцай, праз яе праходзіла шмат дакументацыі, якую неабходна хутка аформіць і сістэматызаваць. Калі ж у гаспадарцы ўзніклі фінансавыя цяжкасці, а жанчыне трэба было падымаць на ногі дзяцей, яна вырашыла шукаць больш стабільную работу. Прыемна, што добрая работа не застаецца незаўважанай. Таццяна Рыгораўна не раз адзначалася рознымі ўзнагародамі райспажыўтаварыства. А па выніках 2017 года яе прозвішча занесена на раённую Дошку гонару. Не менш значныя заслугі Т.Р.Рамашэўская мае і ва ўласным жыцці. Разам з мужам, з якім дружна жывуць вось ужо 21 год, выхоўваюць дваіх дзетак. Старэйшы сын атрымлівае зараз вышэйшую адукацыю ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, а малодшая дачушка паспяхова вучыцца ў сёмым класе. Па слядах жанчыны пайшла пляменніца Вікторыя – дзяўчына зараз працуе ў кулінарным цэху райспажыўтаварыства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожнаму з нас прыемна зайсці ў магазін, дзе прадавец сустрэне шчырай усмешкай, параіць тавар, праводзіць з набытай пакупкай словамі “Калі ласка, прыходзьце... |
|