І ў мастацкай галерэі пабывалі. 21.by

І ў мастацкай галерэі пабывалі

21.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


НАПЯРЭДАДНІ адзінага дня інфармавання насельніцтва адбылася традыцыйная нарада ідэалагічнага актыву раёна. На гэты раз яна зноў насіла выязны характар. А пабывалі запрошаныя на мерапрыемства старшыні сельвыканкамаў, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце прадпрыемстваў, арганізацый, начальнікі аддзелаў райвыканкама ў Нарацкім Цэнтры культуры і вольнага часу.
Напачатку наведалі мастацкую галерэю народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. Экскурсію правяла малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра культуры і вольнага часу Ганна Кляноўская. А пачала яе Ганна Валер’еўна з аповеду пра нашага славутага земляка, ураджэнца вёсачкі Качаны, які напярэдадні адзначыў 80-годдзе з дня нараджэння.
У галерэі 130 работ майстра станковай і кніжнай графікі, выкананых у рознай тэхніцы: аўталітаграфія, гравюры, жывапіс (алеем, акварэллю), лінагравюры… Усе яны ўражваюць сваёй адметнасцю і непаўторнасцю. Галоўныя героі многіх твораў — простыя, звычайныя людзі. Іх вобразы мастак знаходзіў у асяродддзі тых, каго ведаў змалку. Невыпадкова ў асобных работах раней многія пазнавалі аднавяскоўцаў Васіля Пятровіча. Значнае месца ў яго творчасці займае і тэма Вялікай Айчыннай вайны. Серыю карцін мастак прысвяціў памяці спаленых вёсак. Невыпадкова на некаторых з іх пераважаюць два колеры — чырвоны і чорны. Першы сімвалізуе кроў і агонь, якія прынесла на беларускую зямлю ваеннае ліхалецце. Другі адлюстроўвае разбурэнні і папялішчы, якія пакідалі пасля сябе фашысты.
Яшчэ падчас вучобы ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце Васіль Шаранговіч па заказах многіх выдавецтваў аформіў дзясяткі кніг мастацкай і дакументальна-публіцыстычнай літаратуры. Памятаю, як некалі ён сам узгадваў, што ажно чатырнаццаць гравюр па паэмах Янкі Купалы прадставіў на суд Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі, абараняючы сваю дыпломную работу. Усе яны атрымалі высокую ацэнку спецыялістаў. А з часам кніжная графіка ўвогуле трывала ўвайшла ў жыццё мастака: ён сканцэнтраваў свае творчыя высілкі на самым складаным яе жанры — ілюстраванні паэзіі. Прычым асноўнымі “аб’ектамі” для работы ў гэтым напрамку сталі вершы і паэмы самых знакамітых творцаў нашай Бацькаўшчыны — Янкі Купалы і Якуба Коласа, галоўнымі героямі якіх былі мудрыя і разважлівыя беларусы. Ілюстраваў Васіль Шаранговіч таксама паэму Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Ёсць у яго малюнкі і да кніг на дзіцячую тэматыку. Ілюстраваў творы Уладзіміра Маякоўскага, якія можна ўбачыць, наведаўшыся ў мастацкую галерэю. Як заўважыла, сярод карцін пераважаюць нацюрморты і пейзажы, увасабляючыя маляўнічыя мядзельскія мясціны. Пра прыгажосць Нарачанскага краю, яго прыроду і шчырых, руплівых людзей апавядае і серыя лінагравюр.
У апошняй зале галерэі можна пазнаёміцца з жыццём славутага земляка. На сценах — фотаздымкі бацькоў, родных. На асобных з іх сам Васіль Пятровіч у розныя перыяды. Можна ўбачыць яго і ў акружэнні сяброў. У тым ліку са сваімі землякамі — вядомым археолагам Міхасём Чарняўскім, з народнай артысткай Беларусі Марыяй Захарэвіч. Знаходзяцца там таксама прылады працы, узнагароды. Ёсць і кнігі, якія праілюстраваў ураджэнец Качаноў. Цудоўным дапаўненнем да ўсяго гэтага з’яўляецца выстава, прысвечаная
80-годдзю з яго дня нараджэння. Шмат тытулаў у нашага земляка. Ён — народны мастак Беларусі, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Польшчы, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, Ганаровы грамадзянін Мядзельскага раёна і Мінскай вобласці. Варта дадаць, што шмат прац мастака змешчана ў многіх музеях нашай краіны, асобных прыватных калекцыях. Лічу неабходным падкрэсліць і той факт, што Васіль Пятровіч — сапраўдны патрыёт сваёй Бацькаўшчыны. Ён на працягу творчага жыцця ніводную працу не прадаў за мяжу, хоць такія прапановы неаднаразова атрымліваў. Больш за тое, многія з іх, як ведаем, падараваў роднай Мядзельшчыне.
Пабывалі ўдзельнікі нарады таксама ў Нарацкай пасялковай бібліятэцы, дзе ўсіх сустрэла загадчыца ўстановы Валянціна Заваліхіна. Яна паведаміла пра кніжны фонд, чытальнікаў, асноўныя накірункі дзейнасці. Вядома, у сувязі з пераносам бібліятэкі ў былы будынак Нарацкай СШ №2, умовы для працы і прыёму наведвальнікаў, у тым ліку адпачываючых і гасцей курортнага пасёлка, у параўнанне з ранейшымі, значна палепшыліся. Яны сталі выдатнымі, бо ўстанова размяшчаецца ў двух прасторных і светлых памяшканнях. Ёсць асобны пакой і для работы з дзецьмі.
Жадаючыя змаглі наведаць таксама музычныя класы Нарацкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў і актавую залу на 50 месцаў Цэнтра культуры і вольнага часу.
Затым адбылася вучоба ідэалагічнага актыву. Першай выступіла намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Тэма яе даклада: “Вялікія справы Года малой радзімы: знакавыя падзеі 2018 года”. Іна Іванаўна павяла аповед пра дасягненні працаўнікоў раёна ў розных галінах. І, найперш, у сферы аховы здароўя, сувязі, адукацыі, культуры. Назвала поспехі вучняў з азёрнага краю на конкурсах, алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях рознага ўзроўню, а таксама настаўнікаў, дзякуючы якім яны дасягнуты. Акрамя таго, закранула падрыхтоўку і правядзенне ў Мядзеле абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018”, Міжнародны фестываль “У Шэметаве ў Шастаковічаў”, свята азёр “Краса майго краю”, адкрыццё ў курортным пасёлку мастацкай галерэі Васіля Шаранговіча, правядзенне Тыдня маці, іншыя мерапрыемствы. “Чалавекам года Міншчыны” стаў летась начальнік выратавальнай станцыі “Нарач” Сяргей Цяляк.
Знакавыя падзеі адбыліся і ў духоўным жыцці рэгіёну. Так, Будслаўскі фэст унесены ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. У касцёле Маці Божай Шкаплернай у Мядзеле знойдзены мошчы святой Тэрэзы, святой Цыцыліі, папы Рыгора Вялікага. Самыя даўнія — святой Цыцыліі, якая жыла ў Рыме і аддала жыццё за Хрыста. Адшуканы таксама парафіяльныя кнігі XIX і пачатку XX стагоддзяў.
Пра работу, якая праводзілася ў 2018 годзе па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, паведаміў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Яўген Якімец.
Пра дзейнасць сацыяльнай службы праінфармавала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Габрусенак. Спынілася Вольга Міхайлаўна і на адметнай даце, якая нядаўна адзначалася ў краіне, — 100-годдзі ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне Беларусі.
У ліку юбілеяў, на які багаты сёлетні год, і 100-годдзе ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. А гэта — тэма выступлення дырэктара Мядзельскага музея народнай славы Наталлі Бурак. У прыватнасці, Наталля Міхайлаўна паведаміла пра гісторыю станаўлення і развіцця нашай дзяржавы, яе гераічнае мінулае, поспехі і дасягненні.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Фота Аляксандра Высоцкага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НАПЯРЭДАДНІ адзінага дня інфармавання насельніцтва адбылася традыцыйная нарада ідэалагічнага актыву раёна. На гэты раз яна зноў насіла выязны характар. А...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика