Кіраўнік мінскай фірмы паляваў на аленя, а застрэліў зубра. 21.by

Кіраўнік мінскай фірмы паляваў на аленя, а застрэліў зубра

21.01.2019 12:35 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Следчы камітэт

48-гадовы кіраўнік мінскай прыватнай фірмы каля Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці паляваў на аленя, а застрэліў зубра. Па факце незаконнага палявання, якое прывяло да прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры (было падлічана, што яна склала не менш за 400 базавых велічынь — 10 200 рублёў), распачалі крымінальную справу, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.

Здарэнне адбылося каля 5 гадзін у пятніцу, 18 студзеня, каля вёскі Красны Бор на поле, што належыць лясгасу. Праваахоўнікі зафіксавалі факт незаконнага палявання — на месцы знаходзіўся забіты зубр, занесены ў Чырвоную кнігу, зарэгістраваны паляўнічы карабін "Tikka M595" з прыцэлам начнога бачання, гільзы і патрон. Па словах мужчыны, яго паляўнічы стаж складае 30 гадоў. Ён меў дазвол на адстрэл аленя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчы камітэт 48-гадовы кіраўнік мінскай прыватнай фірмы каля Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці паляваў на аленя, а застрэліў зубра. Па факце незаконнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика