Актыўна правялі выхадныя дні выхаванцы ДУА "Яслі-сад №13 г. Смаргоні" разам са сваімі бацькамі
22.01.2019
—
Разное
|
Сучасныя дзеці большую частку свайго вольнага часу праводзяць дома, седзячы ля кампутара. Вядома ж, многія з іх перанялі такую звычку ад бацькоў. На вуліцах стала менш дзяцей, якія гуляюць. Супрацоўнікі ДУА "Яслі-сад №13 г. Смаргоні" далі дзецям на выхадныя заданне: актыўна правесці час з сям'ёй і падзяліцца сваімі фотаздымкамі.
Свядомыя бацькі разумеюць, што прывучаць дзіця да актыўнага адпачынку трэба з ранняга дзяцінства, таму, на просьбу адгукнуліся многія з задавальненнем. Зіма тым і добрая, што за забаўкамі далёка хадзіць не трэба! Дастаткова проста выйсці з дома, удыхнуць свежае марознае паветра і пагуляць у снежкі. Гэта заўсёды выклікае смех і падымае настрой. Зляпіць снегавіка, а яшчэ можна пабудаваць снежны тунэль, або, нават зрабіць цэлы лабірынт! Зрабіць анёла на снезе або проста пакачацца ў гурбе! Варыянтаў, чым заняцца, мноства. Галоўнае, не ленавацца. Адпачынак з дзецьмі зімой - гэта выдатная магчымасць для зносін бацькоў і дзяцей з карысцю для здароўя. Толькі з дапамогай прагулак на свежым паветры можна ўмацаваць імунітэт і зрабіць арганізм менш уразлівым да негатыўных праяў навакольнага асяроддзя. Актыўны адпачынак спрыяе аздараўленню цела, развівае камунікатыўныя навыкі дзіцяці, дапамагае яму пазнаваць навакольны свет і пашырае яго кругагляд. Колькі было шмат станоўчых эмоцый у дзяцей, калі пасля выхадных яны неслі свае фотаздымкі ў групу і распавядалі, хто дзе быў, хто на чым катаўся. Многія вырашылі зрабіць такія выходныя традыцыяй. Т. М. ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сучасныя дзеці большую частку свайго вольнага часу праводзяць дома, седзячы ля кампутара. Вядома ж, многія з іх перанялі такую звычку ад бацькоў. На вуліцах стала...
|
|