«Форэст Гамп», Уолтэр Міці і Нарнія вяртаюцца: у Мінску пройдуць спецыяльныя паказы найлепшых фільмаў праекта «Беларускія ўікэнды»
15.02.2019 12:54
—
Разное
|
22–24 лютага праект «Беларускія ўікэнды» правядзе спецыяльныя паказы фільмаў «Форэст Гамп», «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» і «Таемнае жыццё Уолтэра Міці». Гэтыя карціны набралі больш за ўсё галасоў у глядацкім галасаванні за любімыя фільмы праекта. Паказы будуць прысвечаны Дню роднай мовы. Агучку і пераклад фільмаў на беларускую мову выканала кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom. Глядацкае галасаванне за найлепшыя фільмы праекта «Беларускія ўікэнды» праходзіла ў студзені ў рамках «Каляднага марафону». Гледачам і анлайн-аўдыторыі праекта было прапанавана выбраць любімыя жанры фільмаў і тыя карціны, якія яны хацелі б зноў убачыць на вялікім экране. Па выніках галасавання, у якiм прыняла ўдзел больш за паўтары тысячы чалавек, «Форэст Гамп», «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» і «Таемнае жыццё Уолтэра Міці» увайшлі ў топ-3 любімых фільмаў. Фільм «Форэст Гамп» пераклалі на беларускую мову ў 2017 годзе. Гісторыю незвычайнага лёсу, якая атрымала ў 1995 годзе сем прэмій «Оскар», на вялікіх экранах Мінска ў беларускай агучцы паглядзела больш за 2000 чалавек. Прэм’ера карціны «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» адбылася ў пачатку 2018 года. На спецыяльным перадпаказе разам з фільмам была прэзентавана аднайменная кніга на беларускай мове, якую, як і фільм, пераклалі прафесіяналы «Кінаконг». Фільм «Таемнае жыццё Уолтэра Міці» на беларускай мове з’явіўся на вялікіх экранах Мінска мінулай вясной. Адмыслова да прэм’еры фільма каманда праекта запісала Дзень роднай мовы адзначаюць 21 лютага, і «Беларускія ўікэнды» запрашаюць працягнуць яго і адзначыць у кінатэатры – за праглядам кіно на беларускай мове. 22 лютага адбудзецца паказ фільма «Форэст Гамп». «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» можна будзе ўбачыць 23 лютага, «Таемнае жыццё Уолтэра Міці» пакажуць 24 лютага. Квіткі ўжо даступныя ў касах кінатэатра і на сайтах квітковых аператараў. У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову разнапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сачыць за навінамі праекта і раскладам сеансаў фільмаў на беларускай мове можна на сайтах kinakong.by і velcom.by. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22–24 лютага праект «Беларускія ўікэнды» правядзе спецыяльныя паказы фільмаў «Форэст Гамп», «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» і «Таемнае жыццё Уолтэра...
|
|