Хлебаробскі абавязак і гонар. 21.by

Хлебаробскі абавязак і гонар

19.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


НЯЗВЫКЛА ажыўлена ў параўнанне з многімі іншымі раммайстэрнямі гаспадарак раёна гэтымі днямі ў майстэрні АСП «Вузлянка» камунальнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі Камароўскі рынак». Кіпіць работа. Механізатары даводзяць да ладу замацаваную тэхніку. Яно і зразумела, бо не за гарамі той час, калі веснавое поле пакліча хлебаробаў.
— Што ўжо адрамантавана, над чым зараз «чаруюць» механізатары? — пытаюся ў загадчыка рамонтнай майстэрні Аляксандра Мільяна.
— Паставілі на лінейку гатоўнасці два малыя плугі «ПКНП-3-40» і плугі «ППО-8-40». Заканчваем рамонт яшчэ адных такіх жа. Засталося толькі пафарбаваць. Праз дзень выцягнем з майстэрні, а на іх месца паставім сеялку, — расказвае Аляксандр Леанідавіч. — Давялося мяняць лемяшы, долаты, на некаторых — адвалы. Яшчэ ёсць адны плугі, якія таксама практычна гатовы. Падфарбуем — і на лінейку гатоўнасці.
— Бачу, завіхаюцца вунь механізатары і ля сеялкі.
— Так, рамантуем пасяўны агрэгат «Гаспарда». Выцягнем плугі — паставім на рамонт сеялку «АПП-6Д», — адказвае суразмоўца. — Па трактарах таксама вялікіх праблем няма.

Што датычыць культыватараў, дык яны на хаду. Плануем па лізінгу набыць новы культыватар, кормаўборачны комплекс «КВК» і некаторую іншую тэхніку.
— А дыскі ці гатовыя да работы на веснавым палетку?
— Дыскатар «АДН-4Р» практычна падрыхтаваны. Застаюцца дробязі, — чую ў адказ.
— Аляксандр Леанідавіч, рамантуюць тэхніку самі механізатары ці спецыяльная брыгада? — працягваю размову.
— Механізатары найлепш ведаюць замацаваную за імі тэхніку, таму і рамантуюць самі. Яно і зразумела, ім жа працаваць на веснавым палетку. Але дапамагаюць і слесары, — расказвае Аляксандр Мільян. — Хачу адзначыць Аляксандра Лемяшонка. Механізатар адказны, руплівы, надзейны. Заўсёды імкнецца даручаную справу выканаць якасна. У ліку першых адрамантаваў плугі. Зараз заканчвае рамонт трактара «МТЗ-3022», які за ім замацаваны. Ля тых плугоў завіхаецца таксама талковы механізатар Васілій Гарошка.
Загадчык майстэрні папрасіў адзначыць маладога слесара Аляксандра Кавалёнка і яго вопытнага калегу Вячаслава Рагоўскага, які на пенсіі, але не адмаўляе ў дапамозе хлебаробам.
— Значны асабісты ўклад у рамонт тэхнікі ўносіць газаэлектразваршчык Станіслаў Ермаковіч. Праўда, Станіслаў зараз у водпуску, а яго падмяняе слесар Уладзімір Масевіч. Уладзімір Рамуальдавіч — як кажуць, майстар на ўсе рукі: і зварачныя работы выканае, і такарную справу някепска ведае. Токарам у нас працуе Уладзімір Грыгаровіч. Ён пенсіянер, але не можа чалавек без справы, таму і завіхаецца за такарным станком, — зазначае загадчык майстэрні.
Ён расказаў, што з разуменнем да клопатаў вяскоўцаў ставіцца інвестар — Мінскі Камароўскі рынак. Выдаткаваў грашовыя сродкі на набыццё запчастак, мінеральных угнаенняў і паліва.
— Стаіць задача да 1 сакавіка тэхніку для веснавых палявых работ паставіць на лінейку гатоўнасці. Мы прыкладаем усе намаганні, каб справіцца. Гэта абавязак і гонар кожнага хлебароба, — дадаў на развітанне Аляксандр Мільян.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
Фота Аляксандра Высоцкага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НЯЗВЫКЛА ажыўлена ў параўнанне з многімі іншымі раммайстэрнямі гаспадарак раёна гэтымі днямі ў майстэрні АСП «Вузлянка» камунальнага гандлёвага ўнітарнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика