Утульнае свята ў Смаргонскім прытулку. 21.by

Утульнае свята ў Смаргонскім прытулку

27.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны, выхавальнік дзіцячага прытулку Вольга Шлямпо папрасіла дзяцей прыдумаць сцэнарый свята. Выхаванцы вельмі адказна падышлі да задання, прапанавалі конкурсы, песню і танец. Затым, сумесна была прадумана праграма, і запрошаны ў госці самыя дарагія дзецям людзі.

Урачыстасць пачалася з сюрпрызу: дзяўчынкі ў таямніцы ад хлапчукоў сшылі гальштукі-матылькі, якія і падарылі віноўнікам весялосці. Даведаўшыся гістарычныя звесткі пра свята і адгадаўшы складаныя загадкі, дзеці наперабой называлі самыя лепшыя якасці сваіх тат, а паразважаўшы, усе прыйшлі да меркавання, што кожны мужчына, які добра працуе і клапоціцца пра сваю сям'ю, з'яўляецца самым сапраўдным абаронцам!

Подарки для мальчиков.jpg

У конкурсах хлопцы і іх бацькі прадэманстравалі шпаркасць, спрыт і трапнасць. Акрамя таго, усе атрымалі сувеніры, і паспыталі цудоўны торт, які спецыяльна да свята спякла Рыта Баркоўская.

Аб ролі бацькі ў выхаванні дзіцяці сёння кажуць шмат. Спецыялісты адзначаюць, што даволі складана выгадаваць паўнавартасную асобу, хлопчыка ці дзяўчынку, без мужчынскага ўплыву.

Бацька - той, хто натхніць паспрабаваць яшчэ і яшчэ, ўселіць веру ў сябе, не дасць сябе бясконца шкадаваць, яшчэ і дапаможа разабрацца з прычынамі няўдач. Вельмі добра, што свята атрымалася, бацькі падкрэслілі, што ў невялікай групе прытулку яны ўбачылі таленты сваіх дзяцей, а дзеці знайшлі станоўчыя якасці ў сваіх бацькоў.

Во время чаепития.jpg

Ларыса ТАТАРЫНАВА, дырэктар Смаргонскага СПЦ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны, выхавальнік дзіцячага прытулку Вольга Шлямпо папрасіла дзяцей прыдумаць сцэнарый свята. Выхаванцы вельмі адказна падышлі да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика