У нядзелю ў Беларусі чакаецца мокры снег з дажджом. 21.by

У нядзелю ў Беларусі чакаецца мокры снег з дажджом

01.03.2019 14:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

У суботу, 2 сакавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы па ўсходзе краіны месцамі чакаецца невялікі снег, паведамляе Белгідрамет

На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, уначы па ўсходзе парывісты. 

Уначы прагназуецца 4-11 градусаў марозу, удзень будзе ад -5 да +2.

У ноч на нядзелю істотных ападкаў не чакаецца, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі — мокры снег і дождж. Месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе заходняй чвэрці ўмераны, днём парывісты. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа 4-11 ніжэй за нуль, па паўднёвым усходзе пры праясненнях — да -13, па захадзе краіны — толькі 2-3 са знакам "мінус". Удзень чакаецца ад нуля да 6 цяпла, па паўднёвым захадзе — да +8.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У суботу, 2 сакавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы па ўсходзе краіны месцамі чакаецца невялікі снег, паведамляе Белгідрамет.  На...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика