У Лунінцы 23-гадовы афіцэр міліцыі выпаў з акна на 9-м паверсе. 21.by

У Лунінцы 23-гадовы афіцэр міліцыі выпаў з акна на 9-м паверсе

03.03.2019 14:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

У Лунінцы расследуюць абставіны гібелі 23-гадовага афіцэра міліцыі, які раніцай 2 сакавіка выпаў з акна на 9-м паверсе. Як піша “Медыя-Палессе”, у суботу каля 4:00 у міліцыю патэлефанавалі мясцовыя жыхары, якія знайшлі ля жылога дзевяціпавярховіка мужчыну з прыкметамі падзення з вышыні.

Маладога чалавека даставілі ў лякарню, дзе ў 6:00 ён памёр ад цяжкіх траўмаў. Міліцыя пакуль называе здарэнне “няшчасным выпадкам” і расследуе ўсе яго акалічнасці.

Вядома, што загінулы працаваў у райаддзеле міліцыі на афіцэрскай пасадзе, быў нежанаты і меў добрую дзелавую рэпутацыю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў У Лунінцы расследуюць абставіны гібелі 23-гадовага афіцэра міліцыі, які раніцай 2 сакавіка выпаў з акна на 9-м паверсе. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика