Выхаванцы Смаргонскага дзіцячага садка №15 прынялі ўдзел у музычна-літаратурным салоне “Дала мне маці мову гэту, як спадчыну і запавет”
04.03.2019
—
Разное
|
Любоў да малой радзімы, да роднай мовы пачынаецца з малога: з любові да сваёй сям’і, да свайго дома, дзіцячага садка. У дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Яслі-сад №15 г. Смаргоні» выхаванцы сярэдняй группы прынялі ўдзел у музычна-літаратурным салоне “Дала мне маці мову гэту, як спадчыну і запавет”. Галоўнай мэтай дадзенага мерапрыемства стала магчымасць паказаць дзецям мілагучнасць і прыгажосць беларускай мовы, неабходнасць яе шанаваць і паважаць. На працягу ўсяго мерапрымства гучала беларуская мова. Маленькія ўдзельнікі салона з задавальненнем чыталі вершы беларускіх паэтаў, распавядалі прыказкі і прымаўкі, танцавалі і спявалi беларускiя песнi: «Беларусь мая», «Спадчына». Разам з вясёлым Несцеркам выхаванцы гулялi ў беларускія народныя гульні.
З вялікай цікавасцю дзеці прынялі ўдзел у пастаноўцы тэатра батлейка. Выхаванцы паказалі беларускую казку «Курачка і пеўнік”. Фарміраванню грамадзянскіх рыс характару дзяцей: годнасці, гонару, цікавасці да гістарычных каранёў народа спрыяла займальная вандроўка па родным краі. Выхаванцы з дапамогай відэафільма здзейснілі віртуальнае падарожжа “Па старонках гісторыі малой радзімы”. Пасля праведзенага мерапрыемства можна ўпэўнена сказаць, што ў нашай установе адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для таго, каб маленькія беларусы выраслі сапраўднымі грамадзянамі, якія любяць малую радзіму, ведаюць і паважаюць родную мову. А.А.ТРАСКОЎСКАЯ, музычны кіраўнік. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любоў да малой радзімы, да роднай мовы пачынаецца з малога: з любові да сваёй сям’і, да свайго дома, дзіцячага садка. У дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Яслі-сад №15 г.... |
|