15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
					14.03.2019
					 —
					Разное
					
          	| 
					  
				 
				
				
				15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 
Паважаныя землякі! 
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! 
Гэтае свята ўвасабляе  ўрачыстасць і сілу Асноўнага закона, па якім вось ужо 25 гадоў жыве наша краіна. Выяўляючы волю  і інтарэсы народа, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь служыць умацаванню дзяржаўнасці, стабільнасці грамадства, забеспячэнню правоў і свабоды грамадзян. 
Дабрабыт краіны залежыць ад нашага ўмення працаваць, рацыянальна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы, ад здольнасцяў знаходзіць новыя рашэнні для паўсядзённых задач, развіцця дзелавой ініцыятывы і грамадзянскай адказнасці. 
Упэўнены, што жыхары Шумілінскага раёна змогуць унесці свой уклад у агульную справу працвітання нашай Радзімы. 
Шчыра жадаем усім шчасця, аптымізму, упэўненасці ў сваіх сілах, поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях на карысць Рэспублікі Беларусь! 
Надрукавана ў №21 ад 15.03.2019 г. 
					Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							  15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь    Паважаныя землякі! Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з дзяржаўным...  | 
 
		
		
		 
     |