Каб зубы ў дзяцей былі здаровымі. 21.by

Каб зубы ў дзяцей былі здаровымі

22.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не ўсе бацькі ведаюць, што даглядаць зубы ў дзіцяці неабходна з самага нараджэння, бо галоўны крытэрый у прафілактыцы стаматалагічных захворванняў — пільная асабістая гігіена поласці рота. На жаль, многія бацькі лічаць, што даглядаць малочныя зубы непатрэбна, бо яны ўсё роўна хутка выпадуць. Гэта меркаванне памылковае. Малочныя зубы маюць патрэбу ў доглядзе з самага іх прарэзвання. У гэты перыяд яны асабліва рыхлыя і пагэтаму, як і эмаль, з’яўляюцца ідэальным асяроддзем для бактэрый.
Самая частая прычына праблем з зубамі — карыес і яго ўскладненні — інфекцыя. Зуб у такім стане патрабуе лячэння, пры гэтым не важна, часовы ён ці пастаянны.
Карыес можа суправаджацца болем: ад лёгкаадчувальнага ў час яды да прыступападобнага ноччу, які нічым не купіруецца. У малочным зубе ёсць нерв — пульпа. Калі карыес доўга не лечыцца, глыбіня карыёзнай поласці дасягае нерва, і зуб пачынае балець. Ускладненні карыесу — пульпіт, пераядантыт — могуць даставіць дзіцяці дыскамфорт, але часта разбурэнне малочных зубоў працякае бессімптомна. Пагэтаму не варта здзіўляцца дыягназу стаматолага “пульпіт”, калі скаргаў не было.
Ва ўсіх малочных зубоў ёсць пэўны тэрмін, на працягу якога яны служаць дзіцяці. У выпадку іх разбурэння і заўчаснага выдалення адбываецца зрушэнне зубоў, узнікае перспектыва парушэння прыкусу і далейшага лячэння ў артадонта.
Пагэтаму лепшае лячэнне — прафілактыка. Чысціць зубы неабходна пачынаць са з’яўлення першага. Спачатку патрэбна выкарыстоўваць сіліконавыя напальчнікі або марлевыя салфеткі, у далейшым — дзіцячыя зубныя шчоткі.
З двухгадовага ўзросту ўрачы-стаматолагі назначаюць зубныя пасты. У асноўным гэта гелевыя, якія не ўтрымліваюць фтор. Зубкі, як і раней, чысціце малышу самі. Рабіце ўсё пяшчотна і лёгка, каб у дзіцяці не з’явіліся непрыемныя адчуванні. Пакажыце яму, як чысцяць зубы дарослыя, як прапаласкваюць рот пасля яды.
Здароўе зубоў у дзяцей у многім залежыць і ад правільнага харчавання. Менш цукерак, пячэння, усякіх іншых саладосцяў — мяккая вугляводзістая ежа хутка прыліпае да зубоў і прыводзіць да карыесу. Харчаванне павінна быць збалансаваным па вітамінным і мінеральным складзе. Неабходна, каб у рацыёне прысутнічала цвёрдая ежа — морква, яблыкі і гэтак далей, якая механічна ачышчае зубы і трэніруе зубасківічную сістэму. Здзяйсняйце планавыя агляды ў стаматолага, гэта дазволіць своечасова выявіць праблемы і папярэдзіць узнікненне ўскладненняў. Калі прытрымлівацца гэтых простых правілаў, зубы ў вашага дзіцяці будуць здаровымі.
Вольга НОВІК, урач-стаматолаг Жабінкаўскай ЦРБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не ўсе бацькі ведаюць, што даглядаць зубы ў дзіцяці неабходна з самага нараджэння, бо галоўны крытэрый у прафілактыцы стаматалагічных захворванняў — пільная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика