Памяняйце мне прозвішча…. 21.by

Памяняйце мне прозвішча…

22.03.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З ТАКОЙ просьбай да нас звяртаецца не так і шмат грамадзян. Летась было зарэгістравана адзінаццаць выпадкаў перамены прозвішча, імя ці імя па бацьку. Сярод прычын — грамадзяне (часцей маладыя) жадаюць памяняць прозвішча на больш мілагучнае альбо хочуць вярнуць сваё родавае прозвішча, напрыклад, пасля скасавання шлюбу ці смерці мужа (жонкі). Сустракаюцца выпадкі, калі жонка хоча ўзяць прозвішча мужа, бо па нейкіх прычынах насіла сваё дашлюбнае. А некаторыя мяняюць імя, бо ў розных дакументах яно напісана па-рознаму. Часцей за ўсё так здаралася ў пасляваенны час, калі перакладаліся каталіцкія ці праваслаўныя імёны: Генрых на Генадзій, Гелена на Галіна ці Алена і г. д. Былі выпадкі, калі жадалі ўзяць прозвішча айчыма ці яго імя па бацьку, бо той іх гадаваў, а ўсынаўленне не магло быць аформлена. Падставай для такога рашэння можа служыць і жаданне насіць прозвішча, імя і імя па бацьку, якое адпавядае выбранай нацыянальнасці.
Як бачна, прычыны павінны быць уважлівыя і пацвярджаць, што старое прозвішча ці імя перашкаджаюць у жыцці, у адносінах з людзьмі, ствараюць унутраны дыскамфорт.
Неабходна адзначыць, што працэдура гэта платная і працяглая. Бо ёсць грамадзяне, якія патрабуюць унесці змяненні імгненна: “Ну што там такога, крыху перапісаць!” А нам жа трэба перш, чым сфарміраваць матэрыял, прагледзець усе запісы (аб нараджэнні, заключэнні шлюбу і г. д.), якія тычацца заяўніка ці яго продкаў. Часам неабходна запрасіць копіі запісаў метрычных кніг касцёлаў ці цэркваў з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, а ў некаторых выпадках — звесткі з органаў загс іншых раёнаў рэспублікі ці з-за мяжы. Аддзел унутраных спраў абавязаны правесці праверку асобы і даць заключэнне аб магчымасці перамены. На падставе гэтага мы выпісваем сваё заключэнне і разам з іншымі матэрыяламі накіроўваем у галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінаблвыканкама, якое дае або дазвол на перамену прозвішча, імя ці імя па бацьку, або адмову пры адсутнасці ўважлівых прычын. Заяўніку паведамляецца пра тое, што дазвол аб перамене сапраўдны на працягу месяца з дня выдачы.
Вось і доўжыцца працэдура па выдачы пасведчання аб перамене імя ад моманту падачы заявы два месяцы.
З 1 лютага 2019 года ў сілу ўступіў Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 года
№ 135-з “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь”. Ім спрошчаны парадак змянення прозвішча, выбранага падчас заключэння шлюбу ў органах загс, на прозвішча іншага мужа ці жонкі, двайное прозвішча, якое складаецца з дашлюбных. Калі да прыняцця Закона рэгістрацыя перамены прозвішча ў гэтым выпадку ажыццяўлялася на падставе дазволу, дадзенага галоўным упраўленнем юстыцыі, то зараз такая перамена афармляецца адзін раз у парадку, калі названы дазвол не патрабуецца. А вось у іншых выпадках змянення мужам ці жонкай прозвішчаў дазвол патрабуецца (напрыклад, змяненне прозвішча на дашлюбнае, іншае, у выпадку рэгістрацыі шлюбу за мяжой).
Застаецца толькі дадаць, што падаць заяву аб перамене прозвішча, асабістага імя і імя па бацьку можна ў аддзел загс па месцы жыхарства пры дасягненні шаснаццаці гадоў.

Г. КАЛМУК.
Начальнік аддзела загс райвыканкама.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З ТАКОЙ просьбай да нас звяртаецца не так і шмат грамадзян. Летась было зарэгістравана адзінаццаць выпадкаў перамены прозвішча, імя ці імя па бацьку. Сярод прычын...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика