Узнагароды атрымалі лепшыя работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна
27.03.2019
—
Разное
|
Напярэдадні Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі у актавай зале адміністрацыйнага будынка УКП ЖКГ адбыўся ўрачысты сход. З надыходзячым прафесійным святам калектыў работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна павіншавалі намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Валерый Венідзіктавіч Казлоўскі і дырэктар УКП ЖКГ нашага раёна Васілій Іванавіч Бягун. Падчас мерапрыемства былі падведзены вынікі работы калектыву за мінулы год і пастаўлены задачы на будучыню. Дырэктар працоўнага калектыву Васілій Іванавіч Бягун выказаў словы ўдзячнасці ўсім працаўнікам камунальнай службы раёна, а таксама ветэранам галіны за штодзённую няпростую працу і належнае выкананне сваіх працоўных абавязкаў. Пасля гэтага лепшыя работнікі УКП ЖКГ атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана эканаміст прадпрыемства Алена Міхайлаўна Крывёнак, а падзякай старшыні Віцебскага аблвыканкама – майстар участка Аляксандр Сяргеевіч Каплуноўскі. Ганаровыя граматы упраўлення ЖКГ Віцебскага аблвыканкама на ўрачыстым сходзе работнікаў прадпрыемства атрымалі аператары кацельнай Раман Іосіфавіч Кісель і Уладзімір Уладзіміравіч Міранчук, а таксама майстар участка Генадзій Пятровіч Каланда. Праца машыніста кацельнай Мікалая Георгіевіча Фёдарава была адзначана Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта. Падзякі старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў жыллёва –камунальнай гаспадарцы раёна атрымалі вадзіцель аўтамабіля Аляксандр Іванавіч Пятроў і машыніст кацельнай Анатолій Іванавіч Кабак. За значны асабісты ўклад у паспяховую работу калектыву камунальнай службы раёна Ганаровыя граматы УКП ЖКГ атрымалі і некаторыя іншыя работнікі прадпрыемства. Не засталіся без узнагарод і найбольш актыўныя ўдзельнікі культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, а работа прафсаюзнай арганізацыі калектыву атрымала станоўчую ацэнку. . |
|