Вернуть нельзя забрать, или Как, решая судьбу своих детей,ставят запятую обязанные лица?
02.04.2019
—
Разное
|
Звычайны зімні дзень. Двор засыпаны снегам, дарожкі не расчышчаны. У памяшканні беспарадак, а ад холаду з роту ідзе пар. Вельмі сціплы запас мэблі, зламаная газавая пліта, пусты халадзільнік… Думаеце, гэта апісанне пустуючага дома? А вось і не! У такіх умовах аказаліся ў мінулым годзе адразу чацвёра непаўналетніх. Візіты правяраючых, іх ушчуванні да грамадзян не даходзілі і дзяцей з сям’і забралі. Вось толькі такая мера не “ўразіла” Галіну і яе абранніка. У першыя два месяцы жанчына толькі двойчы наведала малых у прыёмных сем’ях (а маленькую Насцю, якая трапіла ў абласны спецыялізаваны Дом дзіцяці, – ні разу), абяцаючы, што забярэ іх на наступным тыдні, прыедзе да старэйшага ў аздараўленчы лагер… Далей слоў справа не зайшла. Не спяшалася грамадзянка ў поўным аб’ёме плаціць грошы дзяржаве на ўтрыманне непаўналетніх. А пазней увогуле перастала цікавіцца іх жыццём, здароўем – не прыходзіла, не тэлефанавала. Ніякіх змен не адбылося і ў доме Галіны. Да ўрача-нарколага яна не хадзіла, працягвала сябраваць з зялёным змеем. Атрыманыя ж “дэкрэтныя” хутка спусціла на сябе, любімую. Улічваючы ўсё гэта, камісія па справах непаўналетніх прызнала немагчымым вяртанне дзяцей біялагічнай матулі – пачаўся судовы працэс па пытанні пазбаўлення яе бацькоўскіх правоў. І калі напачатку Галіна спрабавала “павярнуць” усё на сваю карысць (адным з хадоў было прызнанне Вячаславам бацькоўства ў адносінах усіх непаўналетніх), пазней махнула рукой і нават не прыйшла на выніковае пасяджэнне суда. Так адразу чацвёра дзетак аказаліся сіротамі пры жывых бацьках… * * * Быў сёлета на Ушаччыне і супрацьлеглы выпадак. Дзіця вернута свайму біялагічнаму бацьку, які своечасова ўзяўся за розум. Цёплыя адносіны з непаўналетнім наладзіла і абранніца мужчыны. Зараз усе трое шчаслівы ад таго, што яны разам. І гэты прыклад – узор для іншых нядобранадзейных сямей, які даказвае, што пазбавіцца ганебнага статусу і зажыць нармальна – цалкам рэальна. Галоўнае – шчыра гэтага захацець. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычайны зімні дзень. Двор засыпаны снегам, дарожкі не расчышчаны. У памяшканні беспарадак, а ад холаду з роту ідзе пар. Вельмі сціплы запас мэблі, зламаная газавая...
|
|