Дапіліся да панажоўшчыны. 21.by

Дапіліся да панажоўшчыны

02.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дапіліся да панажоўшчыны

У канцы сакавіка следчыя ўзбудзілі чарговую крымінальную справу па факце нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, у якой і пацярпелы, і падазроная былі п’янымі (медагляд паказаў наяўнасць больш за двух праміле алкаголю ў крыві).
“Не ведаю, як ахарактарызаваць гэта злачынства, – расказвае  намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Печур. – Проста бяздумнае і дзікае стаўленне да свайго жыцця, да жыцця і здароўя блізкіх людзей. Проста адзін факт з крымінальнай справы: пяць дзён “лячыць” нажавую рану спіртным...”
“Прычына большай паловы злачынстваў – празмернае ўжыванне спіртнога, – працягвае Дзмітрый Печур. –  Напіліся, пацягнула на прыгоды, здзейснілі злачынства – узбуджана крымінальная справа. А сямейнае насілле... Разам пілі, прыраўнаваў нехта ці проста пасварыліся, схапіўся за нож. І такіх кры-мінальных спраў шмат”.
Алена і Міхась (імёны зменены па этычных меркаваннях) пазнаёміліся два гады назад. Ёй – 21 год, нідзе не працуе. Яму – 31 год, раней судзімы, працуе ў мясцовай гаспадарцы.  Як сведчаць вяскоўцы,  іх звяла празмерная любоў да спіртнога.
У адзін з сакавіцкіх дзён адзначалі гадавіну смерці брата. Мужчына, яго маці з сужыцелем, братава жонка схадзілі на могілкі.  Далей “памін”, да якога далучылася і Алена, працягваўся ў доме маці.
З крымінальнай справы: “У  той дзень было вельмі шмат спіртнога. Пілі віно, гарэлку, брагу, самагон. У адзін момант Алена прыраўнавала Міхася да жонкі брата. Калі “закаханыя” ўдвух выйшлі ў іншы пакой, дзяўчына схапіла відэлец і нанесла ім ўдар у спіну Міхасю, на які той не звярнуў увагі. Алена на гэтым спыняцца і не думала: спакойна ўзяла нож – і ў спіну... Той заваліўся,  дзяўчына – яшчэ ўдар...”
Сваякі Міхася перавязалі рану. Выгнаўшы Алену,  кампанія  працягвала піць. Назаўтра Міхась і Алена зноў сустрэліся і працягвалі піць. Пілі трэці і чацвёрты дзень, і толькі на пятыя (!) суткі, калі Міхасю зусім стала дрэнна, суседзі выклікалі хуткую дапамогу.
“На шчасце, Міхася змаглі выратаваць урачы, – расказвае Дзмітрый Печур. – Можна сказаць, жыццё мужчыны вісела на тоненькім валаску. Алена ў той жа дзень была арыштавана і змешчана ў следчы ізалятар”. Следчыя адразу пачалі работу, але ж больш-менш грунтоўныя паказанні змаглі атрымаць назаўтра, калі Міхась прыйшоў у сябе пасля медыцынскай дапамогі, а Алена працверазела.
У следчых наперадзе шмат работы, бо неабходна ўзнавіць усе дробязі злачынства. А гэта будзе зрабіць нялёгка, бо і падазроная, і пацярпелы, і ўсе сведкі пілі пяць дзён без перапынку і мала што памятаюць,
Алесь САКАЛОЎ.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дапіліся да панажоўшчыны У канцы сакавіка следчыя ўзбудзілі чарговую крымінальную справу па факце нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, у якой і пацярпелы, і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика