Подведены итоги районной олимпиады по учебным предметам. 21.by

Подведены итоги районной олимпиады по учебным предметам

05.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У перыяд вясновых канікул прайшла раённая алімпіяда навучэнцаў 4-10 класаў па вучэбных прадметах. Па выніках алімпіяды вызначаны 183 пераможцы: ад агульнай колькасці ўсіх перамог большую колькасць склалі Дыпломы II ступені (47,3%), практычна аднолькавы лік узнагарод I і III ступені. Пахвальнымі водгукамі за рэзультатыўны ўдзел у алімпіядзе адзначаны 78 удзельнікаў.
Найбольшую колькасць Дыпломаў атрымалі навучэнцы СШ №1 (72 пераможцы), СШ №2 (63), Забялышынскай СШ (23).
— На алімпіяду ад нашай школы былі прадстаўлены 164 навучэнца. Амаль палова нашых вучняў атрымалі Дыпломы I, II і III ступеняў. У чым сакрэт добрага выніка? Безумоўна, у штодзённай, сумеснай, карпатлівай працы настаўнікаў і вучняў, — дзеліцца Галіна Белікава, дырэктар СШ №1.
Лепшую рэзультатыўнасць па выніках алімпіяды паказалі каманды Вялікаліпаўскага ВПК – 62,5% пераможцаў ад колькасці ўдзельнікаў, Веткаўскага ВПК – 60%, Забялышынскай СШ – 57,5%. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі алімпіяды сталі навучэнцы пятых-шостых класаў школ раёна.
Сярод пераможцаў раённай алімпіяды адразу па 4-ом вучэбным прадметам стаў навучэнец шостага класа СШ № 2 Кірыл Прошкін.
— У алімпіядзе прымаю ўдзел не ўпершыню. Безумоўна, калі даведаўся аб добрых выніках, вельмі парадаваўся. Сур’езна рыхтаваўся разам з настаўнікамі і самастойна. Самыя любімыя прадметы ў школе – матэматыка і інфарматыка. Люблю актыўны адпачынак. У будучым мару стаць праграмістам, — дзеліцца хлапчук.
Пераможцамі адразу па тром вучэбным прадметам і Дыпломамі I ступені таксама адзначаны: Павел Якушаў (Бяседавіцкі ВПК), Дар’я Самафалава і Варвара Хочанка (Забялышынская СШ)
«Гэтыя вучні штогод прымаюць удзел у алімпіядзе, і яшчэ не было такога, каб без узнагарод», — расказваюць метадысты РВМК.
Таксама адразу па тры Дыпломы атрымалі Ксенія Папраўка, Валерыя Масюціна (Забялышынская СШ), Аляксандра Куляцкая, Ганна Сільчанка, Карына Мартыненка, Вікторыя Петражыцкая, Кірыл Сегранёў, Соф’я Баравікова (СШ №1), Карына Гапончык (СШ №2).
Безумоўна, атрыманыя ўзнагароды – вынік агульны настаўніка і вучня. Таму асобныя словы ўдзячнасці педагогам, якія падрыхтавалі алімпіяднікаў. А вучням застаецца пажадаць поспехаў у вучобе і новых перамог.

На здымку: Кірыл ПРОШКІН, вучань СШ №2, пераможца раеннай алімпіяды адразу па 4-ом прадметам
Вольга ЗАЙЦАВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У перыяд вясновых канікул прайшла раённая алімпіяда навучэнцаў 4-10 класаў па вучэбных прадметах. Па выніках алімпіяды вызначаны 183 пераможцы: ад агульнай колькасці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика