Зніклага ў Камянецкім раёне хлопчыка шукаюць з сабакамі і квадракоптарамі
11.04.2019 21:38
—
Разное
|
![]() Абвестка атрада "Анёл" Міліцыянты пашырылі зону пошукаў зніклага ў Камянецкім раёне хлопчыка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА У пошуках занятыя супрацоўнікі міліцыі, МНС, пагранслужбы і ўнутраных войскаў, а таксама валанцёры. Сёння яны абследавалі плошчу каля 640 га. У вёсцы, дзе знікла дзіця, праверылі ўсе падворкі, закрытыя і адкрытыя памяшкання, студні, а таксама палі, лясны масіў. Акрамя таго, вадалазы даследавалі 6,3 км меліярацыйнага канала. "У пошукавай аперацыі задзейнічаныя службовыя сабакі, розная тэхніка, у тым ліку квадракоптары", — удакладніла Івашчанка. Зона пошукаў пашыраная ў адзін бок прыкладна на 6 км, у другі — на 12 км. Пошукі Івана Валошына, якому споўніўся 1 год і 11 месяцаў, пачаліся з вечара 10 красавіка. Тады ў міліцыю звярнулася ягоная маці — жыхарка вёскі Любашкі. Хлопчык быў апрануты ў сінюю спартыўную кофту з чырвонымі палосамі на рукавах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абвестка атрада "Анёл" Міліцыянты пашырылі зону пошукаў зніклага ў Камянецкім раёне хлопчыка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца УУС...
|
|