Пасля знаёмства з замежнікам мінчанка засталася без упрыгожанняў на 7000 рублёў. 21.by

Пасля знаёмства з замежнікам мінчанка засталася без упрыгожанняў на 7000 рублёў

17.04.2019 11:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

15 красавіка міліцыя затрымала 41-гадовага грамадзяніна Германіі. Мужчыну падазраюць у крадзяжы залатога крыжыка, інкруставанага брыльянтамі, і залатога ланцужка. Як адзначае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, агульная сума крадзенага складае больш за 7000 рублёў.

З заявай у міліцыю 14 красавіка звярнулася 30-гадовая мінчанка. Жанчына распавяла, што ўпрыгожанні ў яе зніклі пасля знаёмства з жыхаром Германіі. 

Міліцыянты высветлілі, што ўвечары 13 красавіка дзяўчына ў адным са сталічных клубаў пазнаёмілася з замежнікам. Выпіўшы, пара адправілася ў гатэль да грамадзяніна Германіі. Праз нейкі час мінчанка адправілася дадому, а назаўтра заўважыла, што ў яе зніклі залаты крыжык і залаты ланцужок. 

Дзяўчына вярнулася ў гатэль да замежніка, але той ужо з'ехаў. У нумары, які ён займаў, упрыгожванняў не было. Пасля гэтага мінчанка звярнулася ў міліцыю. Мужчыну затрымалі ў Гомелі, ён ехаў у бок мяжы. Пры ім міліцыянты знайшлі і крыжык, інкруставаны брыльянтамі, і ланцужок.

Аператыўнікам мужчына растлумачыў, што дзяўчына пакінула ўпрыгожванні, а ён забраў іх сабе.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за крадзеж. Ён затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама. Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 15 красавіка міліцыя затрымала 41-гадовага грамадзяніна Германіі. Мужчыну падазраюць у крадзяжы залатога крыжыка, інкруставанага брыльянтамі, і залатога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика