В республиканском субботнике приняли участие более 3800 жителей Шумилинского района. 21.by

В республиканском субботнике приняли участие более 3800 жителей Шумилинского района

22.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хто, калі не мы?
Стваральнай працай на карысць сваёй малой радзімы падтрымала Шуміліншчына рэспубліканскі суботнік 20 красавіка. Кіраўніцтва раёна, працоўныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, школьнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый рупіліся на добраўпарадкаванні тэрыторый, воінскіх пахаванняў, пасадцы дрэў. Работа знайшлася для ўсіх, хто не захацеў у гэты дзень заставацца дома.


Мемарыяльны комплекс у Тропіне.
Чатыры гады таму ў гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі на воінскім пахаванні па ініцыятыве раённай арганізацыі Беларускага саюза афі-цэраў з’явілася “Алея памяці”. 70 саджанцаў – па колькасці мірных год. Дрэўцы раслі, адлічваючы новыя гады з той незабыўнай і важнай для кожнага даты. Але, як гэта часта бывае, прыжыліся не ўсе.
– Сёлета мы вырашылі аднавіць нашу алею, каб 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне мемарыял у Тропіне сустрэў зялёнай лістотай маладых дрэўцаў, – адзначыў старшыня раённай арганізацыі Валерый Жандараў.
Добры намер саюза афіцэраў падтрымалі таксама ветэраны раённых аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, ветэраны вайны ў Афганістане, школьнікі. Было высаджана 50 бярозак. Наведзены парадак на воінскіх пахаваннях.  Фота на фоне мемарыяла занатавала яшчэ адну добрую справу сучаснікаў, якая пацвярджае вялікую ўдзячнасць загінуўшым у гады вайны за сённяшні мір і лад у краіне.
Шумілінскае возера. Змянілася ў чаканні новага сезона галоўнае месца адпачынку гараджан. На добраўпарадкаванні берага, пасадцы дрэў рупілася кіраўніцтва раёна, аддзелы і ўпраўленні райвыканкама, падатковая інспекцыя, моладзь, школьнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Сотня дубоў чырвоных, 250 клёнаў, ліп і бярозак знайшлі месца ў парку, які быў разбіты ў гэты дзень.
– І гэта толькі пачатак. Работа па добраўпарадкаванні тэрыторыі, вызвалення яе ад кустоўя, пасадцы дрэў будзе працягвацца і на гэтым тыдні, – заўважыла начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Юлія Зянькова.
З лазой, якая запаланіла тэрыторыю і якую не паспелі выдаліць падчас суботніка, будуць працягваць змагацца, каб паспець пасадзіць на гэтым месцы як мага больш маладых культурных дрэўцаў. Час прыспешвае – найлепшы для прыжывання раслін сезон хутка скончыцца – таму ЖКГ і спадзяецца на дапамогу працоўных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў.
Бераг возера пазбавілі ад смецця, дарослыя дрэвы пабялілі. На сваёй “ваенна-марской” базе працавалі прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага саюза ваенных маракоў. Яны навялі парадак на тэрыторыі і высадзілі 20 дрэў.


Сасоннік
. Тут было надзвычай шматлюдна і шумна. Больш за сто вучняў 5-8 класаў СШ № 1 вызвалялі ад смецця сасоннік у Светласельскім. Яны “прачасалі” лес з пакетамі наперавес, спаборнічаючы ў тым, хто больш назбірае.
– Хачу заўважыць, што сёлета смецця куды меней, чым бывае звычайна, – заўважыла класны кіраўнік 6 “А” класа Вера Баганава. – Бывала, на адным метры цэлы пакет набіралі, а тут яшчэ і пахадзіць трэба.
Бітыя шкляныя бутэлькі, пластыкавы посуд, упакоўка – вось самыя частыя “знаходкі”, ад якіх дзеці пазбавілі лес. Працавалі на сумленне, таму, можна не сумнявацца, сасоннік пасля суботы “ўздыхнуў” з палёгкай. (Хочацца спадзявацца, што наведвальнікі, шануючы дзіцячую працу, надалей не будуць “пазначаць” свае лясныя прагулкі кучамі смецця).
Тым часам на фермах. Парадак на жывёлагадоўчых аб’ектах дапамагалі наводзіць супрацоўнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, устаноў адукацыі раёна. Таксама прадстаўнікі ОКЗ, ДРБУ № 204, лясгаса, ТЦСАН, УП ЖКГ, КУП БАН, райплемстанцыі, РЦГЭ і многіх іншых арганізацый.
Работнікаў СШ № 1 мы сустрэлі з граблямі, мяцёлкамі і пэндзлямі на тэрыторыі МТФ “Цэнтр-2”  райаграсэрвіса.
– Дапамога нам дарэчы, – адзначыла загадчык малочнатаварнай фермы Людміла Ліпай. – Мы і самі пасля зімы стараемся навесці парадак. Чысцім, фарбуем, рамантуем. Але лішнія рукі ніколі не перашкодзяць. Хутка вывадзіць жывёлу на пашу. Дзякуй дзяўчатам – пафарбавалі перасоўную даільную ўстаноўку.


Мост цераз рэчку Обаль у вёсцы Цаўі.
Тут рупіліся калектывы ДРБУ № 204, рэдакцыі, Белдзяржстраху. Да слова, гэта самы вялікі мост, які замацаваны за дарожнікамі. Стаяла задача пафарбаваць металічныя канструкцыі, бардзюры і пазбавіць дарогу праз раку ад тоўстага слою зямлі, якая назапасілася там за год. З гэтай няпростай задачай арганізацыі справіліся, падарыўшы мясцовым і ўсім, хто праязджае міма, радасць ад чысціні і парадку.
Толькі лічбы. У суботніку ў раёне ўзялі ўдзел больш за 3800 чалавек. У фонд суботніка пералічана 8600 рублёў. Заробленыя на суботніку грошы пойдуць на капітальны рамонт з мадэрнізацыяй манумента Перамогі ў Мінску, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, рамонт і рэканструкцыю гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №32 ад 23. 04. 2019 г.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто, калі не мы? Стваральнай працай на карысць сваёй малой радзімы падтрымала Шуміліншчына рэспубліканскі суботнік 20 красавіка. Кіраўніцтва раёна, працоўныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика