Сумесная праца на карысць раёна. 21.by

Сумесная праца на карысць раёна

23.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

16 красавіка ў зале пасяджэнняў райвыканкама прайшоў семінар-вучоба ідэалагічнага актыву раёна.
У ім прынялі ўдзел старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце прадпрыемстваў і арганізацыі, а таксама начальнікі аддзелаў райвыканкама.
Адкрыла семінар намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Тэма яе выступлення — “Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Рэалізацыя нацыянальных інтарэсаў і ўмацаванне пазітыўнага іміджу беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне”. Іна Іванаўна падкрэсліла, што, абмяркоўваючы гэтую тэму ў сваіх арганізацыях, кіраўнікам варта зрабіць акцэнт на асабісты ўклад работнікаў, на важнасць іх працы, на тое, як яна ўплывае на агульны імідж краіны. Парэкамендавала не забываць заахвочваць членаў сваіх калектываў за паспяховую працу.
З мерапрыемствамі па правядзенні прафілактычных работ па папярэджанні пажараў і ўзгаранняў у жылым фондзе прысутных пазнаёміла інспектар групы прапаганды і навучання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян. Яна распавяла, што на гэты момант на Мядзельшчыне адбылося шэсць пажараў — гэта роўна напалову менш, чым за той жа перыяд 2018 года. Чалавечых ахвяр не было. Асноўнымі прычынамі ўзгаранняў сталі неасцярожнае абыходжанне з агнём, а таксама неналежны стан пячнога ацяплення. Ірына Анатольеўна зрабіла акцэнт на важнасці сумесных намаганняў на прафілактыцы пажараў, прывёўшы ў прыклад працу аглядавых камісій.
Старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС, маёр міліцыі Алена Скадорва распавяла аб акцыі “Дом без насілля”.
Тэму бяспекі ў сям’і, а канкрэтна — бяспекі дзяцей, прадоўжыла Мая Семяновіч, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. Яна нагадала аб трагедыі, якая адбылася ў Камянецкім раёне, калі па прычыне недагляду патануў двухгадовы хлопчык. “Бяспека дзяцей — гэта адказнасць іх бацькоў”, — падкрэсліла Мая Мяфодзьеўна.
Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Пруднікава нагадала прысутным, што 26 красавіка — Дзень чарнобыльскай трагедыі.
Да яшчэ адной значнай даты — 1 Мая — звярнулася Святлана Чарняўская, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў. Размова пайшла аб мерапрыемствах, прысвечаных Святу працы і 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі. Удзельнікі семінара абмеркавалі падрыхтоўку да мерапрыемстваў і пазнаёміліся з планам іх правядзення.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 красавіка ў зале пасяджэнняў райвыканкама прайшоў семінар-вучоба ідэалагічнага актыву раёна. У ім прынялі ўдзел старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика