Асіповічы: коратка аб розным
20.05.2019
—
Разное
|
Упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва з мэтай выяўлення патрэбнасці ў ажыццяўленні прыёму зацікаўленых асоб у непрацоўны час арганізаваны прыём грамадзян па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у каб. 101 и103 (2 корпус райвыканкама): 18 і 25 мая — з 9.00 да 12.00, 22 і 29 мая — з 17.00 да 20.00. 24 новыя работы дакументальнага праекта “Проста людзі” кіраўніка нашага народнага фотаклуба «Ранiца» Алены Ерашэвіч прадстаўлены на выставе маладой беларускай фатаграфіі «2х2», якая адкрылася 3 мая ў Музеі гісторыі беларускага кіно і будзе працаваць па 2 чэрвеня. Як паведамляе афіцыйны партал аблвыканкама, асіповіцкімі райцэнтрам сацабслугоўвання насельніцтва і спецшколай-інтэрнатам распрацаваны гуманітарныя праекты, прапанаваныя для сафінансавання. Праект РЦСАН «Заўсёды гатовыя, заўсёды побач» прадугледжвае закупку электравеласіпедаў і гаспадарчых сумак на колах для скарачэння часу перамяшчэння сацработніка і павышэння якасці абслугоўвання. «Гэтае жыццё для цябе» — задума спартыўна-гульнявой пляцоўкі для дзяцей-інвалідаў, на якой рабяты з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату змогуць не толькі сябраваць са спортам, але і ўзаемадзейнічаць і мець раўнапраўныя зносіны са здаровымі аднагодкамі, што паспрыяе ранняй сацыялізацыі. Базавыя станцыі velcom|A1 атрымалі дадатковую — чацвёртую — апорную радыёчастату ў дыяпазоне 2100 МГц. Гэта дазволіла правайдару тэлекам-, ИКТ- і кантэнт-паслуг значна палепшыць прапускную здольнасць 3G-сеткі ў Асіповічах і павялічыць яе ёмістасць больш чым на 30%. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва з мэтай выяўлення патрэбнасці ў ажыццяўленні прыёму зацікаўленых асоб у непрацоўны час...
|
|