Прайшла нарада па эканамічных пытаннях. 21.by

Прайшла нарада па эканамічных пытаннях

24.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па актуальных пытаннях эканомікі.

«Зразумела, найважнейшае пытанне — валавы ўнутраны прадукт. Які ў нас рух у гэтым напрамку? Афіцыйную статыстыку я ведаю. На што мы ў выніку такой дынамікі выйдзем на канец года, з якімі паказчыкамі? Але экспарт мяне хвалюе больш за ўсё. Таму што гэта паступленні валюты ў краіну, без якой нам вельмі складана існаваць, ды і эканоміцы развівацца таксама», — сказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка асобна пацікавіўся, як ідуць справы ў гандлі і эканамічным супрацоўніцтве з Расіяй і Еўрасаюзам. «Два асноўныя нашы партнёры. Нават Еўрапейскі саюз па экспарце цяпер апярэджвае Расійскую Федэрацыю», — адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб задачы па дыверсіфікацыі беларускага экспарту: па трэці ад агульнага аб’ёму на рынкі Расіі, Еўрасаюза і краін далёкай дугі адпаведна. «Тады экспарт можна лічыць дыверсіфікаваным», — падкрэсліў ён. Прэзідэнт абазначыў для абмеркавання і існуючыя праблемныя пытанні ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, у прыватнасці, — з Расіяй: і нашумелая праблема «ядавітай» нафты, і пастаўкі сельгаспрадукцыі на расійскі рынак.

belta.by


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па актуальных пытаннях эканомікі. «Зразумела, найважнейшае пытанне — валавы ўнутраны прадукт. Які ў нас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика