«Лучшие товары Республики Беларусь» — в Осиповичах!
24.05.2019
—
Разное
|
У пачатку тыдня ў аблвыканкаме адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” па выніках 2018 года. Радуе, што адзначана і асіповіцкая прадукцыя: ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” атрымаў дыплом у адпаведнай намінацыі за хлеб пшанічны зерневы і салодкасці мучныя “Пышка каханка”, а сярод вырабаў філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” выдзелены сырок тварожны глазураваны “Веселые внучата” з мармеладам і водарам ванілі (масавая доля тлушчу 23%). Чым адметная гэта прадукцыя? Напрыклад, пышка мае начынне з павідла і маку. Выкарыстанне натуральных інгрэдыентаў дазваляе атрымаць якасны выраб з вытанчаным смакам. А высокатэхналагічнасць вытворчасці дазволіла нашым малочным перапрацоўшчыкам выпусціць сырок з тэрмінам захавання 30 сутак. І гэта таксама пры тым, што ўжываецца толькі натуральная сыравіна. * * *На Беларускай чыгунцы выбралі лепшыя музей, пакой баявой і працоўнай славы і экспазіцыю чыгуначнай тэхнікі. І прыемна, што 2 месца ў намінацыі “Лепшы пакой баявой і працоўнай славы адасобленага структурнага падраздзялення аддзялення Беларускай чыгункі” заняў пакой гісторыі нашага чыгуначнага вузла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пачатку тыдня ў аблвыканкаме адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” па выніках 2018 года.... |
|