Асіповічы: хроніка здарэнняў
24.05.2019
—
Разное
|
Як паведамілі ў РАУС, на мінулым тыдні падчас праверачных мерапрыемстваў супрацоўнікамі АБЭЗ у ААТ “Каменічы” і філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” забяспечана ўцягванне ў гасабарот няўлічаных таварна-матэрыяльных каштоўнасцей коштам 1134,09 і 4335,33 руб. адпаведна. 15 мая ў в. Жукаўка затрыманы бабруйчанін, у дачным доме якога напярэдадні было выяўлена памяшканне, прыстасаванае для вырошчвання канопляў: канфіскавана 0,1134 г марыхуаны, 17 раслін канопляў, абсталяванне. У гэты ж дзень у ЦРБ шпіталізаваны сельскі пенсіянер: спрабуючы пакончыць з жыццём, ён нанёс сабе ў шыю удар нажом. 19 чысла асіпаўчанка паведаміла аб выяўленні 89 патронаў калібру 5,6 мм. АДАІ зафіксавана 3 ДТЗ, папярэджана 104 парушэнні ПДР, прыцягнута да адказнасці 26 пешаходаў і веласіпедыстаў, 4 нецвярозыя вадзіцелі, 3 “бяспраўнікі” і 10, што не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму. Падчас акцыі па навядзенні парадку на дарогах і павышэнні культуры ўдзельнікаў дарожнага руху, якая працягнецца па 13 чэрвеня, за выкід смецця і забруджванне дарог ужо пакарана 3 чалавекі. Райаддзелам Следчага камітэта ўзбуджаны крымінальныя справы ў дачыненні да 2 гара-джан, якія захоўвалі пры сабе 0,72 г марыхуаны і 0,3072 сінтэтычнага псіхастымулятара адпаведна. Узбуджана справа і па паведамленні адміністрацыі ЗВЭС “Белтэлекам”: у перыяд з 28 сакавіка па 17 красавіка паблізу базы адпачынку “Бярозка” выкрадзена 170 м кабелю коштам звыш 1662 руб. Будуць пакараны і асіпаўчанка, якая ў канцы мінулага года прысвоіла 2000 руб., калі працавала прадаўцом у краме Глускага райста, і раней судзімы жыхар в. Ручэй, які 18 мая ўгнаў аўтамабіль аднавяскоўкі. 19 чысла каля 5.20 у РАНС паступіла паведамленне аб узгаранні сушылкі гарадскога прыватнага дрэваапрацоўчага прадпрыемства. У выніку пажару пашкоджана каля 20 “кубоў” піламатэрыялу. ІАЖіРС складзена 10 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правілаў лесакарыстання. Узбуджана крымінальная справа па факце незаконнай рыбалкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі ў РАУС, на мінулым тыдні падчас праверачных мерапрыемстваў супрацоўнікамі АБЭЗ у ААТ “Каменічы” і філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”...
|
|