Першы алейны партрэт Лукаша Дзекуць-Малея
26.05.2019 19:00
—
Разное
|
Слонімская мастачка Надзея Салейка завяршыла працу над вялікім алейным партрэтам Лукаша Дзекуць-Малея (1888-1955) – аднаго з самых славутых пратэстанцкіх пастараў Беларусі і аднаго з кіраўнікоў БНР. Знайшоўшы і прыняўшы праўду Евангелля ў 23 гады, Лукаш Дзекуць-Малей да канца жыцця заставаўся ёй верны. Ва ўзросце 30 гадоў Дзекуць-Малей пачаў служыць справе незалежнай Беларусі. Ён прымаў удзел у органах кіравання Беларускай Народнай Рэспублікі, бараніў права на родную мову для беларускіх вучняў і настаўнікаў, неаднаразова сядзеў за гэта ў турме. Лукаш Дзекуць-Малей усё жыццё займаўся перакладам Бібліі на беларускую мову. Бог яму даў магчымасць убачыць і нават патрымаць у руках сваю ўласную тытанічную працу – Новы Запавет і Псалмы на беларускай мове. Карціна Надзеі Салейка з’яўляецца першым мастацкім партрэтам Лукаша Дзекуць-Малея. На ім мастачка паказала ўвесь жыццёвы шлях прапаведніка і грамадскага дзеяча – ад нараджэння да сталінскіх рэпрэсій, ад вяртання на Бацькаўшчыну і любові да беларускай культуры, ад жыцця да самой смерці. Позірк Лукаша Дзекуць-Малея з карціны нібы нагадвае яго словы: “Маліўся Богу, каб Ён міласэрдны даў Вам здароўе, каб маглі папрацаваць дзеля свайго народу…”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слонімская мастачка Надзея Салейка завяршыла працу над вялікім алейным партрэтам Лукаша Дзекуць-Малея (1888-1955) – аднаго з самых славутых пратэстанцкіх пастараў...
|
|