На выходных будзе цёпла — да +28
31.05.2019 16:23
—
Разное
|
pixabay.com 1 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, Уначы па паўночным захадзе, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні, слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Уначы тэмпература паветра складзе 8-13 градусаў цяпла, удзень будзе 20-26 са знакам "плюс". У нядзелю, 2 чэрвеня, таксама прагназуецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку чакаецца слабы туман. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні, умераны. Уначы слупок тэрмометра пакажа 9-15 вышэй за нуль, удзень падымецца да +19...+26, па поўдні будзе да 28 цяпла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 1 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. Уначы па паўночным захадзе, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць...
|
|