Пенсіянер выпадкова знайшоў вінтоўку, стаў яе пілаваць і прастрэліў сабе нагу
13.06.2019 13:04
—
Разное
|
УУС Гомельскага аблвыканкама У Светлагорскім раёне пенсіянер трапіў у лякарню з агнястрэльным раненнем. Высветлілася, што 12 чэрвеня 68-гадовы мужчына рабіў пясочніцу для ўнукаў на сваім прыватным падворку. У нарыхтаваным пяску знайшоў зброю — іржавую самазарадную вінтоўку сістэмы Токарава (СВТ-40) з часоў Другой сусветнай вайны. Мужчына вырашыў пазбавіцца знаходкі і стаў яе пілаваць бензарэзам. У гэты момант вінтоўка стрэліла. Як пасля высветлілася, яе магазін быў пусты, але ў патронніку застаўся адзін патрон. У пенсіянера скразное раненне і агнястрэльны аскольчаты пералом вялікабярцовай косткі. Ён знаходзіцца ў лякарні, а міліцыя разбіраецца ў інцыдэнце, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
УУС Гомельскага аблвыканкама У Светлагорскім раёне пенсіянер трапіў у лякарню з агнястрэльным раненнем. Высветлілася, што 12 чэрвеня 68-гадовы мужчына рабіў...
|
|