Па ўзгадненні са старшынёй Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта з 23 мая 2019 года дырэктарам КСУП “Жылічы” назначаны Аляксандр Аляксандравіч ІВАНІЦКІ.
Нарадзіўся А.А.Іваніцкі ў г.Петрапаўлаўск-Камчацкі-50 Расійскай Федэрацыі ў 1988 годзе. У 2012 годзе закончыў Бранскую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “механізацыя сельскай гаспадаркі”.
Працоўную дзейнасць пачаў у 2008 годзе інжынерам па сельгасмашынах СВК “Калгас “Свярдлова”. У 2014 годзе ўзначаліў дадзены сельгаскааператыў, які пазней набыў статус ААТ “Стайкаўскае”.
У 2017 годзе А.А.Іваніцкі быў назначаны памочнікам дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў”.
З красавіка 2018 года ён займаў пасаду першага намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Быхаўскага райвыканкама.