Военнослужащие Осиповичского гарнизона присягнули на верность Родине. 21.by

Военнослужащие Осиповичского гарнизона присягнули на верность Родине

20.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У агульным страі

Як і заўжды ў сярэдзіне чэрвеня, у мясцовым ваенным гарнізоне было шматлюдна. І гэта ня-дзіўна: навабранцы вясновага прызыву-2019 нарэшце завершылі курс маладога байца і падышлі да першай знакавай для кожнага армейца падзеі. У суботу разам з салдатамі ўсёй краіны каля трох дзясяткаў пачынаючых ваеннаслужачых 51 гвардзейскай артылерыйскай, 336 рэактыўнай артылерыйскай і 465 ракетнай брыгад прамовілі: “Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся…”.






Акрамя камандзіраў, бацькоў і сяброў, павіншаваць артылерыстаў і ракетчыкаў завіталі і асаблівыя госці: першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Ананіч, ганаровы салдат 336 рэабр генерал-лейтэнант у адстаўцы Iван Жураўлевіч, ветэран 51 артдывізіі палкоўнік у адстаўцы Васіль Віктароўскі. Падтрымалі байцоў і начальнік ракетных войск і артылерыі генерал-маёр Генадзь Казлоўскі і ваенны камісар Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў падпалкоўнік Фёдар Шапавалаў. А ад усіх бацькоў паспяховай службы хлопцам пажадала маці навабранца 336 рэабр магіляўчанка Святлана Васкоўская.





І вось самы доўгачаканы момант: першая звальняльная, сустрэча з роднымі і сябрамі, прагулка па-за межамі ваеннага гарадка. Далей — ужо сапраўдныя армейскія будні, але ж час у войску праляціць хутка. Галоўнае, каб кожны змог правесці яго на карысць.





Марыя ТАЛЕЙКА.

Фота Эдуарда ТРАХАЎЦОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У агульным страі Як і заўжды ў сярэдзіне чэрвеня, у мясцовым ваенным гарнізоне было шматлюдна. І гэта ня-дзіўна: навабранцы вясновага прызыву-2019 нарэшце завершылі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика