Раман Кісляк: Затрыманне Лемяшэўскага не звязана з заводам АКБ пад Берасцем
04.07.2019 06:30
—
Разное
|
Як мінімум чатыры чалавекі, сярод якіх і дырэктар ААТ „ПАК-упраўленне” Віктар Лемяшэўскі, праходзяць па крымінальнай справе і ўзятыя пад варту. „Відавочна, што гэта не звязана з акумулятарным заводам пад Берасцем”, – каментуе праваабаронца Раман Кісляк: – Калі іх затрымалі і ўзялі пад варту, то, відавочна, у іх ёсць падставы для гэтага. Відавочна нехта пачаў даваць прызнальныя паказанні і раскрыў схему, якая была з вывазам адкідаў свінцовага попелу і ўхілення ад падаткаабкладання. Калі фігуруе даванне хабару і атрыманне хабару, то фігуруе і пэўная сума. Праваахоўныя органы працуюць па ўсім магчымым спектры злачынства. Бізнесмен Віктар Лемяшэўскі стаў шырока вядомы дзякуючы сітуацыі вакол будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем. „Спадзяемся на тое, што падчас знаходжання яго ў СІЗА высветліцца не толькі сітуацыя са свінцовым попелам пад Белаазёрскам, але і вакол Берасцейскага завода”, – зазначаюць праціўнікі акумулятарнай вытворчасці „АйПаўэр”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як мінімум чатыры чалавекі, сярод якіх і дырэктар ААТ „ПАК-упраўленне” Віктар Лемяшэўскі, праходзяць па крымінальнай справе і ўзятыя пад варту. „Відавочна,...
|
|