3 июля в Шумилино прошел традиционный конкурс сельских Советов «Память военных лет». 21.by

3 июля в Шумилино прошел традиционный конкурс сельских Советов «Память военных лет»

05.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


“Памяць вогненных гадоў”
Раённы агляд-конкурс пляцовак сельскіх Саветаў даўно стаў неад’емнай часткай святкавання. У афармленні і прадстаўленні пляцовак задзейнічаны ўсе: клубныя і бібліятэчныя работнікі, школьнікі, самадзейныя артысты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і заўсёды на чале з кіраўніком Савета. Сёлета, у год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, была прапанавана надзвычай складаная тэма – “Памяць вогненных гадоў”.


Прадстаўнікі Дабейскага сельсавета паказалі эпізод баявых дзеянняў. Яны змаглі перадаць трагізм сітуацыі трапіўшых у акружэнне танкістаў, мужнасць і адвагу савецкіх салдат, якія ахвяравалі свае жыцці, але не здаліся ворагам.


Пляцоўка Обальскага сельсавета “Юнацтва ў ботах” нагадала пра бяспрыкладны подзвіг членаў обальскай камсамольска-маладзёжнай арганізацыі “Юныя мсціўцы”. 38 обальскіх юнакоў і дзяўчат паўсталі на барацьбу з фашызмам, 17 з іх узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. Многія загінулі, але перамаглі чорную навалу, наблізілі час вызвалення Радзімы. Нібы жывыя глядзелі яны з партрэтаў і гаварылі вуснамі сучасных юных абальчан.


У гады вайны жанчыны на роўных з мужчынамі паўсталі на абарону краіны, працавалі на палях і заводах. Але, акрамя ўсяго, у іх быў яшчэ адзін абавязак – чакаць. Чакаць бацьку, мужа, сына, чакаць, уздрыгваючы ад груку ў дзверы паштальёна. Чакаць і спадзявацца на лепшае. “У вайны не жаночы твар” – такую думку даносілі артысты Мікалаеўскага сельсавета. Жанчыны заўжды хочуць міру і шчасця, кахання і надзеі на будучае, сцвярджалі яны сваёй тэатралізацыяй.


Нават у самыя цяжкія хвіліны баявых дзеянняў знаходзіцца месца песні і жартам. У гады вайны яны падтрымлівалі байцоў на фронце і ў партызанскіх атрадах, уздымалі настрой, а значыць таксама ваявалі з ворагам. Гэта добра паказалі прадстаўнікі Сіроцінскага і Мішневіцкага сельсаветаў на сваіх пляцоўках “І песня таксама ваявала” і “Край легендарны, край партызанскі”.


На пляцоўцы Лаўжанскага савета “Тэатральны летапіс вайны” яскрава прадэманстравалі, як дапамагалі перажыць ваенны цяжар успаміны пра мірнае жыццё і мары пра будучыню. Яны дарылі надзею, усялялі ўпэўненасць, паказвалі мэту, дзеля якой трэба было змагацца.


“Лісты з вайны, якія дапамагалі жыць”. Удзельнікі пляцоўкі Светласельскага сельсавета падрыхтавалі лірычную кампазіцыю з франтавых лістоў. Напоўненыя жыццём, каханнем, марамі і жаданнем перамогі, яны дапамагалі жыць байцам, якія іх пісалі, дапамагалі жыць у тыле, дзе іх вельмі чакалі. Беражыце франтавыя лісты! Гэта наша гісторыя.


Завяршаў прадстаўленне эпізод “Урокі мужнасці – урокі жыцця” Каўлякоўскага сельсавета. Ён адрасаваны падрастаючаму пакаленню. Нашы дзяды і бабулі перажылі ваеннае ліхалецце, перамаглі страшнага ворага дзеля таго, каб мы, нашы дзеці маглі жыць пад мірным небам. Трэба ведаць і берагчы памяць пра іх, берагчы і перадаваць падрастаючаму пакаленню. Дзеля міру, дзеля будучага!


У ходзе прадстаўленняў прайшоў і конкурс “Луста хлеба”. Кожны сельсавет прапанаваў паспрабаваць хлеб, спечаны па ўнікальных рэцэптах мясцовых старажылаў: подавы і заварны, іржаны і з лебядой... Смак і водар кожнага бохана быў асаблівы, непадобны адзін на адзін і вельмі смачны.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава і намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава ўручылі ўсім удзельнікам прэзентацый дыпломы, адзначыўшы высокі ўзровень прадстаўленняў, беражлівае і паважлівае стаўленне да памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №52 ад 05.07.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Памяць вогненных гадоў” Раённы агляд-конкурс пляцовак сельскіх Саветаў даўно стаў неад’емнай часткай святкавання. У афармленні і прадстаўленні пляцовак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика