Расіяне працягваюць спыняць грузавікі з Беларусі. 21.by

Расіяне працягваюць спыняць грузавікі з Беларусі

11.07.2019 19:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстрацыйнае фота / ria.ru

Расіяне працягваюць спыняць грузавікі з Беларусі. На гэты раз у Расію не прапусцілі груз кітайскіх кармавых дабавак і ялавічыну. Як інфармуе прэс-служба ўпраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях, 20 тон кармавых дабавак везлі з Беларусі ў Маскву. Груз вярнулі ў нашу краіну, паколькі Рассельгаснагляд увёў часовую забарону на пастаўкі дабавак, зарэгістраваных у Беларусі і вырабленых шэрагам кітайскіх прадпрыемстваў. Цікава, што гэты грузавік расіяне затрымалі паўторна — кіроўца ўпарта спрабаваў патрапіць у Расію.

Таксама былі спынены два грузавікі з Беларусі, якія везлі ў Казахстан больш за 33 тоны ялавічыны. Гэта прадукцыя мясакамбінатаў з Калінкавічаў, Паставаў і Гомеля. На груз былі ветэрынарныя сертыфікаты, выдадзеныя ў Беларусі. Аднак расійскія спецыялісты знайшлі на частцы мяса сляды зачысткі пазнак пра паходжанне прадукта. Таксама ім не спадабаўся санітарны стан груза. І яго вярнулі ў Беларусь.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйнае фота / ria.ru Расіяне працягваюць спыняць грузавікі з Беларусі. На гэты раз у Расію не прапусцілі груз кітайскіх кармавых дабавак і ялавічыну. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика