У Брэсце застрэліўся кіроўца са Следчага камітэта
18.07.2019 12:50
—
Разное
|
pixabay.com Уначы 15 ліпеня ў Брэсце застрэліўся 32-гадовы кіроўца Следчага камітэта. Як Следчы камітэт адзначае, што іх супрацоўнік быў у працоўным адпачынку. Застрэліўся ён, як мяркуецца, з зарэгістраванай паляўнічай стрэльбы. У загінулага быў дазвол на паляванне. Блогер NEXTA Паводле звестак блогера, афіцэр застрэліўся каля 4-й гадзіны раніцы — стрэл чулі суседзі: дом будаваўся для супрацоўнікаў сілавых структур Брэстчыны. Але трапіць у кватэру загінулага змаглі толькі а 23-й гадзіне, дый тое з дапамогай супрацоўнікаў МНС са спецабсталяваннем. NEXTA сцвярджае, што побач з загінулым ляжала перадсмяротная запіска. У ёй, нібыта, гаварылася пра грашовыя запазычанасці афіцэра. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Уначы 15 ліпеня ў Брэсце застрэліўся 32-гадовы кіроўца Следчага камітэта. Як паведамляе прэс-служба ведамства, смерць мужчыны не мае крымінальнага...
|
|