Такога цёплага паўгоддзя, як сёлета, у Беларусі не было з 1989 года. 21.by

Такога цёплага паўгоддзя, як сёлета, у Беларусі не было з 1989 года

19.07.2019 13:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

Такога цёплага паўгоддзя, як сёлета, у Беларусі не было з 1989 года. Пра гэта заявілі ў Белгідрамеце. Сіноптыкі адзначаюць, што дагэтуль такое здаралася раз у 30-35 гадоў. У 2019-м халодным быў толькі студзень, калі сярэдняя тэмпература паветра па краіне склала -5,1 градусы, што ніжэй за норму на 0,7. У астатнія месяцы яна перавышала кліматычную норму: у лютым — на 4,4 градусы, у веснавыя месяцы — на 1,9 градусы, у чэрвені — на 4,6 градусы, інфармуе "Беларусь сегодня".

Сіноптыкі кажуць, што такая цёплая вясна, як сёлета, дагэтуль бывала раз на 25 гадоў. Ніхто не можа спрагназаваць, ці захаваецца такая перыядычнасць у будучыні, паколькі адбываюцца відавочныя кліматычныя змены. Напрыклад, такога цёплага чэрвеня, які беларусы перажылі ў 2019-м, не было з 1945 года. Максімальнае значэнне тэмпературы паветра за паўгоддзе было зафіксаванае метэастанцыяй "Жлобін" 12 чэрвеня — +34,7.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Такога цёплага паўгоддзя, як сёлета, у Беларусі не было з 1989 года. Пра гэта заявілі ў Белгідрамеце. Сіноптыкі адзначаюць, што дагэтуль такое здаралася раз у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика