Працоўны семестр праходзіць на Кіраўшчыне: чым займаюцца студатрадаўцы. 21.by

Працоўны семестр праходзіць на Кіраўшчыне: чым займаюцца студатрадаўцы

19.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У разгары летнія канікулы — час вясёлых забаў і цікавага адпачынку. А для старшакласнікаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі — яшчэ і магчымасць з карысцю для сябе і грамадства папрацаваць у студэнцкіх атрадах, зарабіць і набыць вопыт, які спатрэбіцца ў жыцці. Аб тым, як праходзіць на Кіраўшчыне працоўны семестр, мы папрасілі расказаць першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” Алега Бойку:


Удзельнікі студ­атрада Барчыцкага НПК ДС-СШ рыхтуюць памяшканні сушыльнай гаспадаркі КСУП “Барчыцы-агра” для прыёмкі збожжа новага ўраджаю

— Дзейнасць студэнцкіх атрадаў з ліку вучняў устаноў адукацыі і навучэнцаў Жыліцкага сельгаскаледжа арганізавана на належным узроўні. Усе рабяты з тых, хто задзейнічаны ў працоўным семестры, праяўляюць актыўнасць у рабоце, аказваючы істотную дапамогу суб’ектам гаспадарання, за якімі яны замацаваны.
Удзельнікі пяці атрадаў, а гэта 59 чалавек, ужо адпрацавалі на рабочых месцах. У трох атрадах старшакласнікі праявілі сябе ў сельскай гаспадарцы. Вучні студ­атрада Любоніцкага НПК ДС-СШ займаліся ўборкай складскіх памяшканняў на збожжатаку ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне» для прыёмкі збожжа новага ўраджаю. Старшакласнікі Жыліцкага НПК ДС-СШ дапамагалі КСУП “Жылічы” ў правядзенні відавой праполкі збожжавых культур. На такой жа рабоце, а таксама на нарыхтоўцы сена былі задзейнічаны ўдзельнікі студатрада сельскагаспадарчага профілю Баравіцкай СШ, якія працавалі на палях філіяла СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”.
У ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” удзельнікі будаўнічага атрада СШ №1 рамантавалі драўляныя скрыні для нарыхтоўкі сельгаспрадукцыі. Яшчэ адзін студатрад — сервісны — дзейнічаў на базе ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат”: у абавязкі прадстаўнікоў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага ўваходзілі падрыхтоўка харчовай сыравіны, этыкетыроўка, штампоўка прадукцыі, упакоўка.
Эстафету ў працоўным семестры падхапілі яшчэ 4 студатрады (69 чалавек). На харчовым камбінаце тыя ж работы, што былі названы раней, выконваюць навучэнцы зводнага сэрвіснага атрада Жыліцкага сельгас­каледжа. У “Рассвеце” рамонт скрыняў для сельгаспрадукцыі працягваюць старшакласнікі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага. У КСУП “Чырвоны баец” рабяты са студатрада СШ №1 заняты на праполцы сельгаскультур, уборцы тэрыторыі збожжатока. Школьнікі Барчыцкага УПК ДС-СШ у дзве змены працуюць у сушыльнай гаспадарцы КСУП “Барчыцы-агра”: наводзяць парадак на тэрыторыі, у складскіх памяшканнях, займаюцца прасушваннем зерня.
Трэба адзначыць, што арганізацыі, на базе якіх працуюць студэнцкія атрады, прадастаўляюць для рабят спецвопратку, пры неабходнасці — транспарт для дастаўкі, па магчымасці — харчаванне. Згодна працоўнага заканадаўства школьнікі, якім не споўнілася 16 год, працуюць па 4 гадзіны ў суткі, а тыя, каму споўнілася 16, — па 7 гадзін. Менавіта такога ўзросту студ­атрадаўцы, якія задзейнічаны на харчовым камбінаце.
Кожны ўдзельнік працоўнага семестра ведае, што падчас работ можна неблага зарабіць, і гэта, безумоўна, дадае настрою і памкненням рабят. Тыя, хто ўжо адпрацаваў, гэта адчулі. Напрыклад, студатрадаўцы атрада будаўнічага профілю ў “Рассвеце” атрымалі за 14 рабочых дзён па 389 рублёў. Блізкія да гэтай сумы зарплаты ў рабят, што працавалі на харчовым камбінаце. Стымулюе школьнікаў і тое, што за высокую якасць работ прадугледжаны надбаўкі.
Варта заўважыць , што дзейнасць студэнцкіх атрадаў не абмяжоўваецца толькі працоўнымі буднямі. З рабятамі праводзіцца выхаваўчая работа. З нагоды святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, кожнаму атраду прысвоены імёны Герояў Савецкага Саюза, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі. Старшакласнікі вывучаюць інфармацыю, звязаную з ваеннай тэматыкай, даведваюцца пра славутых людзей, якія маюць дачыненне да гэтай падзеі. Акрамя таго, у вольны час паміж студатрадаўцамі праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы, інтэлектуальныя гульні, заняткі па інтарэсах. Усё робіцца для таго, каб адпачынак для рабят быў насычаным і цікавым.
Працоўны семестр у самым разгары. Наперадзе яшчэ як мінімум 6 студатрадаўскіх змен, у якіх будуць задзейнічаны навучэнцы Жыліцкага сельгас­каледжа. Дзве з іх пройдуць на базе КСУП “Ніва-Барсукі”, па адной — у “Рассвеце”, на харчовым камбінаце, КСУП “Жылічы” і УКП “Жылкамгас”. Будзе задзейнічана на пэўны час яшчэ 76 чалавек. А ўсяго арыенціровачна плануецца заняць у летні час каля 250 навучэнцаў устаноў адукацыі раёна.
Падрыхтаваў Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У разгары летнія канікулы — час вясёлых забаў і цікавага адпачынку. А для старшакласнікаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі — яшчэ і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика